біты! — і ціхенька выняла капялюш з рук Рудзіна.
— Пачакайце радавацца, сударыня, паспееце! — загаварыў са злосцю Пігасаў. — Недастаткова сказаць, з выглядам перавагі, вострае слоўца: трэба давесці, абвергнуць... Мы адбіліся ад прадмета спрэчкі.
— Дазвольце, — спакойна заўважыў Рудзін: — справа вельмі простая. Вы не верыце ў карыснасць агульных разважанняў, вы не верыце у перакананні...
— Не веру, не веру, ні ўва што не веру.
— Вельмі добра. Вы скептык.
— Не бачу патрэбы ўжываць такое вучонае слова. Прынамсі...
— Не перапыняйце-ж вы! — умяшалася Дар'я Міхайлаўна.
"Кусі, кусі, кусі!", сказаў сам сабе ў гэты момант Пандалеўскі і шырока ухмыльнуўся.
— Гэта слова выказвае маю думку, — казаў Рудзін. — Вы яго разумееце: чаму не ўжываць яго? Вы ні ў вошта не верыце...
— Чаму-ж верыце вы ў факты?
— Як чаму? Дзіўная рэч! Факты рэч вядомая, кожны ведае, што такое факты... Я мяркую іх па вопыту, па ўласнаму пачуццю.
— А хіба пачуццё не можа ашукаць вас? Пачуццё вам кажа, што сонца вакол зямлі ходзіць... ці, можа быць, вы не згодны з Капернікам? Вы і яму не верыце?
Усмешка зноў прабегла па ўсіх тварах і вочы ўсіх уставіліся на Рудзіна. "А ён чалавек разумны", падумаў кожны.
— Вы ўсё хочаце жартаваць, — загаварыў Пігасаў. — Вядома гэта вельмі арыгінальна, але недарэчна.
— У тым, што я сказаў зараз, — адказаў Ру-