вядома, рада вас бачыць. Вы разумееце, любая мая, — не мне быць суддзёю між жонкай і мужам…
— Мой муж ва ўсім справядлівы, — перапыніла яе Варвара Паўлаўна: — я адна вінавата.
— Гэта вельмі пахвальныя пачуцці, — адказала Мар‘я Дзімітраўна: — вельмі. Даўно вы прыехалі? Ці бачылі вы яго? ды сядайце-ж, калі ласка.
— Я ўчора прыехала, — адказала Варвара Паўлаўна, пакорліва сядаючы на крэсла; — я бачыла Фёдара Іваныча, я гаварыла з ім.
— А! Ну, і што-ж ён?
— Я баялася, што мой нечаканы прыезд абудзіць яго гнеў, — прадоўжвала Варвара Паўлаўна: — але ён не пазбавіў мяне сваёй прысутнасці.
— Гэта значыць, ён не… Так, так, разумею; — праказала Мар‘я Дзімітраўна. — Ён толькі з выгляду крыху грубы, а сэрца ў яго мяккае.
— Фёдар Іваныч не дараваў мне; ён не хацеў мяне выслухаць… Але ён быў такі добры, што прызначыў мне Лаўрыкі месцам жыхарства.
— А! добры маёнтак!
— Я заўтра-ж адпраўляюся туды, ў выкананне яго волі; але я палічыла за абавязак пабываць раней у вас.
— Вельмі, вельмі вам удзячна, мая любая. Родных ніколі забываць не варта. А ведаеце, я дзіўляюся; як вы добра гаворыце па-руску. C‘est étonnant[1].
Варвара Паўлаўна ўздыхнула.
— Я залішне доўга прабыла за граніцай, Мар‘я Дзімітраўна, я гэта ведаю; але сэрца ў мяне заўсёды было рускае і я не забывалася на сваю бацькаўшчыну.
— Так, так; гэта лепш за ўсё. Фёдар Іваныч
- ↑ Гэта вельмі цікава (фр.).