усё, што я адчувала, і папрасіла яго пачакаць. Задаволены вы? — дадала яна з хуткай усмешкай, — і злёгку кратаючы парэнчы рукою, збегла па сходнях.
— Што мне сыграць вам? — запытала яна, падымаючы пакрышку фартэп‘яна.
— Што хочаце, — адказаў Лаўрэцкі і сеў так, што мог глядзець на яе.
Ліза пачала іграць і доўга не адвадзіла вачэй ад сваіх пальцаў. Яна зірнула, нарэшце, на Лаўрэцкага і спынілася: так дзіўны здаўся ёй яго твар.
— Што з вамі? — запытала яна?
— Нічога, — адказаў ён: — мне вельмі хораша, я рад за вас, я рад вас бачыць, — прадоўжвайце.
— Мне здаецца, — гаварыла Ліза праз некалькі хвілін: — калі-б ён сапраўды мяне кахаў, ён-бы не напісаў гэтага ліста, ён павінен быў-бы адчуваць, што я не магу адказаць яму цяпер.
— Гэта не важна, — праказаў Лаўрэцкі: — важна тое, што вы яго не кахаеце.
— Перастаньце, што гэта за гутарка! Мне ўсё марыцца ваша нябожчыца-жонка, і вы мне страшны.
— Ці-ж не праўда, Вольдэмар, як міла іграе мая Лізет? — гаварыла тым часам Мар‘я Дзімітраўна Паншыну.
— Так — адказаў — вельмі міла.
Мар'я Дзімітраўна з пяшчотнасцю паглядзела на свайго маладога партнёра, але той зрабіў яшчэ больш паважны і заклапочаны выгляд і абвясціў чатырнаццаць каралёў.
ХХХІ
Лаўрэцкі не быў маладым чалавекам; ён не мог доўга ашуквацца наконт пачуцця, выкліканага ў ім Лізай; ён канчаткова ў той-жа дзень перака-