Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/242

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чым не прыкрыўшы сваю белую галаву. Майская ноч была ціхая і ласкавая, — і соладка спалася старому.

XX

На другі дзень Лаўрэцкі ўстаў даволі рана, пагутарыў з старастам, пабываў на гумне, загадаў зняць ланцуг з дваровага сабакі, які толькі пабрахаў крыху, але нават не адышоў ад сваёй кануры; — і, звярнуўшыся дадому, акунуўся ў нейкае мірнае здранцвенне, з якога не выходзіў цэлы дзень. „Вось калі я папаў на самае дно ракі“, — сказаў ён самому сабе не раз. Ён сядзеў пад акном, не кратаўся і нібы прыслухоўваўся да цячэння ціхага жыцця, якое яго акружала, да рэдкіх гукаў вясковай глушы. Вось недзе за крапівой нехта спявае тонкім-тонкім галаском; камар нібы ўторыць яму. Вось ён перастаў, а камар усё пішчыць; скрозь дружнае, назойліва жалобнае гудзенне мух чуецца гудзенне тоўстага чмяля, які раз-у-раз стукаецца галавою аб столь; певень на вуліцы закрычаў, хрыпла выцягваючы апошнія ноты; прагрукацелі калёсы, на вёсцы рыпяць вароты. „Чаго?“ забраскатаў раптам голас бабы. „Ох, ты мой, пястун“, гаворыць Антон двухгадовай дзяўчынцы, якую няньчыць на руках. „Квас нясі“, паўтарае той-жа голас бабы, — і раптам прыходзіць цішыня мёртвая; нішто не стукне, не зварухнецца; вецер лістком не шавяльне; ластаўкі нясуцца без крыку адна за адной па зямлі, і смутліва робіцца на душы ад іх маўклівага налёту. „Вось калі я на дне ракі“, думае зноў Лаўрэцкі. „І заўсёды, у кожны час ціха і няспешна тут жыццё“, думае ён: — „хто ўваходзіць у яе кола, — пакарайся: тут няма чаго хвалявацца, няма чаго каламуціць, тут толькі таму і ўдача, хто пракладвае сваю сцежку, не спяшаючыся, як араты ба-