добнымі да яго людзьмі, легка раздражняўся і літару с вымаўляў чыста, нават з маленькім свістам.
— Што-ж, вы у гэтай дзяўчыны, відаць, дарогі пыталіся? — праказаў Басістаў, паводзячы вачыма і ўправа і ўлева.
Ён адчуваў, што Пандалеўскі глядзіць яму проста твар, а гэта яму было надзвычай непрыемна.
— Я паўтараю, вы матэрыяліст і больш нічога. Вы абавязкова жадаеце ва ўсім бачыць адзін празаічны бок...
— Дзеці! — скамандаваў раптам Басістаў: — бачыце вы на сенажаці ракіту: пабачым, хто хутчэй да яе дабяжыць... раз! два! тры!
І дзеці кінуліся ва ўсе ногі да ракіты. Басістаў памкнуўся за імі...
„Мужык! — падумаў Пандалеўскі: — сапсуе ён гэых хлапчукоў... сапраўдны мужык!“
І з самаздавальненнем акінуўшы сваю ўласную, чыстую, зграбную фігурку, Канстантын Дыямідыч выцяў разы два растапыранымі пальцамі па рукаве сурдута, устрасянуу каўнерам і адправіўся далей. Вярнуўшыся да сябе ў пакой, ён надзеў старэнькі халат і з заклапочаным тварам сеў за фартэп'яна.
Дом Дар'і Міхайлаўны Ласунскай лічыўся амаль што першым па ўсёй ...ой губерні. Вялізны, каменны, пабудаваны па малюнках Растрэлі ў стылі мінулага стагоддзя, ён урачыста узвышаўся на вяршыні ўзгорку, каля якога працякала адна з галоўных рэк сярэдняй Расіі. Сама Дар'я Міхайлаўна была знатная і багатая барыня, удава тайнага советніка. Хаця Пандалеўскі і расказваў пра яе, што яна ведае ўсю Еуропу, ды і Еўропа яе ведае! — аднак Еўропа яе ведала мала; нават у Пецербургу