хайлаўну, — загаварыў Пандалеўскі, крыху пакрыўджаны лесам прэзентаванай ім кветкі: — ці прыедзеце вы на абед? Яны і братца вашага просяць.
— Так, мы прыедзем, абавязкова. А што Наташа?
— Наталья Алексееўна, слава богу, здаровы с... Але мы ўжо прайшлі паварот да маёнтка Дар'і Міхайлаўны. Дазвольце мне развітацца.
Александра Паўлаўна спынілася...
— А вы хıба не зойдзеце да нас? — спытала яна нерашучым голасам.
— Душэўна-б жадаў-с, але баюся спазніцца. Дар'е Міхайлаўне пажадана паслухаць новы эцюд Тальберга: так трэба падрыхтавацца і падвучыць. Прытым, я прызнаюся, сумняваюся, каб мая гутарка магла вам даставіць якую-небудзь прыемнасць.
— Ды не... чаму-ж...
Пандалеўскі ўздыхнуў і выразліва апусціў вочы.
— Да пабачэння, Александра Паўлаўна! — праказаў ён, памаўчаўшы крыху, пакланіўся і адступіў крок назад.
Александра Паўлаўна завярнулася і пайшла дадому.
Канстантын Дыямідыч таксама накіраваўся да сябе. З твара яго адразу-ж знікла ўся салодкасць; самаўпэўненая, амаль суровая міна з'явілася на ім. Нават паходка Канстантына Дыямідыча зялася: ён цяпер і шагаў шырэй і наступаў цяжэй. Ён прайшоў вярсты дзве, развязна памахваючы тростачкай і раптам зноў ухмыльнуўся: ён убачыў каля дарогі маладую, досыць прыгожую сялянскую дзяўчыну, якая выганяла цялят з аўса. Канстантын Дыямідыч асцярожна, як кот, падышоу да дзяўчыны і загаварыў з ёй. Тая спачатку маўчала, чырванела і ўсміхалася, нарэшце, закрыла губы рукавом, адварацілася і прамовіла: