Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
I

Вясенні, светлы дзень набліжаўся да вечара; невялікія ружовыя хмаркі стаялі высока ў ясным небе, і, здавалася, не плылі міма, а несліся ў самую глыбіню блакіту.

Перад адчыненым акном прыгожага дома, у адной з крайніх вуліц губеранскага горада О… (рэч адбывалася ў 1842 годзе) сядзелі дзве жанчыны, адна — год пяцьдзесят, другая — ужо старэнькая, у семдзесят год.

Першую з іх звалі Мар‘я Дзімітраўна Каліціна. Яе муж быў губернскі пракурор, вядомы ў свой час дзялец, — чалавек жвавы і рашучы, зласлівы і ўпарты, — памёр год дзесяць таму назад. Ён атрымаў досыць добрае выхаванне, вучыўся ва універсітэце, але, народжаны ў беднай сям‘і, рана зразумеў неабходнасць пракласці сабе шлях і нажыць грошы. Мар‘я Дзімітраўна вышла за яго па каханню: ён быў досыць прыгожы сабою, разумны і калі хацеў, вельмі абыходлівы. Мар‘я Дзімітраўна (нараджоная Пестова), яшчэ ў дзяцінстве засталася без бацькоў, правяла некалькі год у Маскве ў інстытуце і вярнуўшыся адтуль, жыла за пяцьдзесят вёрст ад О…, у радавым сваім сяле Пакроўскім, з цёткай ды старэйшым братам. Брат гэты неўзабаве перасяліўся ў Пецербург на службу,