Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СТАРАЦ. Страшныя рэчы творацца ў вас, пані гаспадыня!

МАРЫЛЯ. Ад маладзіковае суботы ўжо яна такая! трэці тыдзень праходзе.

ЗОСЬКА (устае́ і ходзіць па сцэне). А вы вон адгэтуль усе́, вон! Аа! Ве́даю! — На вясе́льле маё сабраліся! Не хачу я вас, груганоу чорных, — у мяне́ іншыя госьці будуць. (Да старца). Праўда стары, — іншыя? Маўчыш! Ну, як сабе́ хочаш! А я скажу, хто ў мяне́ будзе: зоркі з не́ба залатыя зьбягуцца, ме́сячык срыбны прыплыве́, вобалачкі сьве́тлыя зыйдуцца, і будуць яны ўсе́ гуляць на маім вясе́льлі так ве́села, так скочна! А ве́цер іграцъ маё вясе́льле будзе, зычна йграць будзе, як ён у лесе часам уме́е, як ён у азяродах часам іграе! (Да Данілкі). Пакажы мне́ зараз, маладзе́нькі музыка, як ве́цер іграе! (Данілка іграе жаласьліва-нудную мэлёдыю, Зоська круціцца па сцэне і прыпявае).

Ве́цер іграе, зорачкі скачуць,
Ме́сяц між імі лад водзе;
Радасна хмаркі бе́лыя плачуць,
Мілы мой кажа усім — годзе!

(Водблеск ад пажару асьве́чавае сцэну. Зоська, напяваючы ўсё, час не́йкі круціцца па сцэне ў пажарным сьвятле́. Данілка іграе).

УСЕ (апрача Зоські). Ах, пажар не́дзе!

МАРЫЛЯ. Як-бы з стараны двара агонь б’е́!

СТАРАЦ (хрысьцячыся). Скараньне Божае валіцца на гэтую зямлю няшчасную! Тут варыятка скача, а там з дымам штось ідзе́.

ДЗЕЦІ. Нам страшна, мамка!

ДАНІЛКА. Уцякайма скарэй адгэтуль, а то яшчэ і наш дом загарыцца!

ЗОСЬКА (перастаўшы круціцца). А! Як відненька! А я думала, што ўжо ночка наступіла і мне́ трэба к майму саколіку зьбірацца. (Разглядаючы). Чаго-ж я дурная длякаюся?. Гэта-ж ён тут! Тут мой кірале́віч ненаглядны! (Паказаваючы на дзе́рава, на каторым абраз вісіць). Во дзе ён! Во! Адзін, як сіротка, стаіць і чакае пакуль