Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА II.
ТЫЯ-Ж і СТАРАЦ.

СТАРАЦ. Слава Хрысту, добрыя людзі!

УСЕ. Слава! Слава! І цяпе́р і на ве́кі вякоў!

СТАРАЦ. Што гэта ў вас парабілася, пані гаспадыня? То ж як вясной быў я ў вас, ня так гэ­та мясьціна выглядала?

ДАНІЛКА. Яна ўжо і тады так сама выгля­дала, толькі тады яшчэ ў кучы трымалася, а цяпе́р разсыпалася.

СТАРАЦ. Але, але, бачу! А дзе-ж яшчэ ваша сяме́йка? — Было-ж бале́й.

ДАНІЛКА. І тады, дзе́дка, такая самая была наша сяме́йка, толькі, як сядзе́ла ў хаце, дык ба­ле́й яе́ выглядала.

СТАРАЦ. Але, але, ве́даю! Гняздо раскідалася і птушкі разьбе́гліся, которая дзе-куды. Ве́даю, ве́даю! Сам я з такога гнязда.

МАРЫЛЯ. (Падаючы хле́ба кусок). Сядайце, дзе́дка, і памале́цеся за грэшную душачку Лявона.

СТАРАЦ. (Зьдзіўлены). Што, пані гаспадыня? Памёр твой чалаве́к?

ДАНІЛКА. Але, дзе́дка! Тата ня вытрываў, узяў ды паве́сіуся.

СТАРАЦ. Ве́чны пакой! Ве́чны пакой яго душачцы! (Моліцца).

МАРЫЛЯ. Адкуль-жа гэта дзе́дку Бог прынёс да нас?

СТАРАЦ. 3 сьве́ту, пані гаспадыня! 3 далёкага сьве́ту валакуся, Хэ-хэ-хэ! 3 сьве́ту ў сьве́т плятуся. І так кожны дзе́нь і кожную ночку, калі дзе не начую.

ДАНІЛКА. Мусіць вялікі, дзе́дка, сьве́т гэты? Ці кане́ц яму ёсьць дзе, ці няма? Я ні ў каго не магу гэтага даве́цацца.

СТАРАЦ. Ох, вялікі сьве́т, мой сынку! Куды я толькі не хадзіў нідзе́ канца яму не знайшоў, ня бачыў і ня чуў. Можа дзе і ёсьць яму кане́ц — ды пэўне, што ёсьць, бо адкуль жа бы ве́тры нам Бог пасылаў ды ле́та і зіму, цяпло і холад?