Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на дале́йшую вытрываласць, на дале́йшую барацьбу з нядоляй. Бо ён, тата наш, інакшы, як усе́ нябошчыкі: ён ня лёг з імі у вадным мейсцы, а зусім асобна захаваўся ў сырой маці—зяме́льцы. І крыжык яму панясу я ў ночы, а ня ў дзе́нь, як гэта ўсім носяць і стаўляюць.

МАРЫЛЯ. Я з табой пайду, сынок! Яшчэ-ж ні разу я грэшная не змагла сьцягацца на яго магілку.

СЫМОН. Добра, мамка, панясём з табой! А ты, Зоська і Данілка, астаніцёся пільнаваць ма­лых і хаты.

ДАНІЛКА. Каб ты мяне́ і гвалтам гнаў, то я не пайду ў ночы ды яшчэ з крыжам. Каб яшчэ ваўкі дзе зье́лі або нябошчыкі напужалі.

ЗОСЬКА (падходзячы да Сымона). А ты пазволь мне́ братка ісьці туды разам з вамі! Як ты і мамка пойдзеце, мне́ будзе страшна аднэй тут сядзе́ць. Мнѐ здае́цца, што не́йкае няшчасьце мяне́ тут спаткае, як без вас астануся.

СЫМОН. Не адна будзеш! Малыя, Данілка разам будуць.

ЗОСЬКА. Яны спаць лягуць, а я, як це́нь, буду снаваць тут сама адна. Баюся я гэтага папялішча раскапанага. Мне́ тут зданьні ўсялякія здаюцца. Вазьмі мяне́, братка, з сабою! (Да Марылі). Мамачка, вазьме́цѐ мяне́ — я нѐсьці памагу крыж вам!

СЫМОН. Перастань ле́зьці ў вочы! Не твая работа крыжы насіць, або за імі хадзіць. (Чуваць здалёк дажынкавую пе́сьню. Сымон падыймае крыж і стойма дзяржыць яго пры сабе́ на проць публікі. Усе́ не́йкую мінуту слухаюць пе́сьню).

ЗОСЬКА. Ха! Дажынкавую пе́сьню пяюць!

СЫМОН. Але! Дажынкі ў дварэ!

МАРЫЛЯ. Відаць к сабе́ дамоў ідуць.

СЫМОН. Але! Але пара і нам ужо ісьці!

МАРЫЛЯ (закручаваючы хустку). Пара дзе́ткі!

Сымон узвалівае на плячо крыж і выходзе, за ім Марыля; Зоська памыкаецца таксама ісьці, але варочаецца і канчае плясьці вянок).