Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Старац, которы ў нас быу тады — помніш? — ка­заў, што чым больш на жабраку торбаў, тым лепш такога дораць. Няпраўда, можа скажаш? Га?

ЗОСЬКА. Мы яшчэ не жабракі, мамка!

МАРЫЛЯ. Але не сягоньня, то заўтра, пазаўтра будзем імі. Такая ўжо відаць нашага брата доля і нам ня мінуць гэтага. Паду май толькі! Сымон разьюшыўся і думаць ня хоча, каб даваць якую раду ў гэтым бяспрыпыньні — усё суду не́йкага чакае. А ты, а ты толькі яшчэ смалы падліваеш у гэты агонь, аткуль усе нашы няшчасьці ідуць.

ЗОСЬКА. Мамка! Я толькі хачу гэта няшчасьце на шчасьце замяніць.

МАРЫЛЯ. І усё, што раз большую пропасьць капаеш між імі і намі, у каторую ні хто іншы, а ты, усе́ мы ўвалімся і ня вылезем ніколі, як з ве́чнага балота. Эх! эх! Абое вы дзе́ткі пропасьць гэту самі сабе́ капаеце, абое: Сымон — сваёй дзікай заўзятасьцю, а ты — сваёй шалёнай прыхільнасьцю. Бацькі вашы іначай жылі!

ЗОСЬКА. Але, але, мамачка — іначай!.. Затое-ж вось і торбачкі ты гэтыя шыеш ды на мяне́ з Сымонам наракаеш.

МАРЫЛЯ (ня слухаючы). Губіце вы сябе́, мяне́, гэтых малых. Моцны мой Божа! Адно зьве́рам глядзіць на усё і волі нікому ніякае не дае́, а другое няславу на ўсю радню ўзводзе.

ЗОСЬКА. Мамачка! Што ты да мяне́ маеш? я ратаваць усіх вас хачу, хоць мо’ і гіну сама. Ды пачым я знаю, што са мной творьцца? Можа не́хта не́йкія чары неразгаданыя над намі ўсімі заве́сіў, і мяне́, пасьля таты, выбраў сабе́ за пе́ршую ахвяру? Пачым я знаю? Ня думайце, мамачка, што я та­кая, як табе́ і Сымону здае́цца. Але што ж? У вас свая праўда, у мяне́ свая. Жыцьцё свае́ кросны жалобныя тчэ і будзе ткаць, пакуль яму самі людзі не дадуць асновы з ве́чнай праўды і братняга мілаваньня, а утоку — з ве́чнай шчасьлівасьці і радасьці.