Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

раззяўліваюць глюгі, — здае́цца разьдзе́рці і глынуць нас хочуць.

ДАНІЛКА. Ах, як страшна! Балазе́, што хоць мяне́ ня глынулі.

ЗОСЬКА. Але нічога: яго — нашага павадыра — і сонца баяцца. Мінулі гэта поле птушынае, ідзём. Нарэшце затрымаліся ў тым ме́сцы, дзе вясёлка спускалася. Тут ён ізноў так кажа: — „Ідзе́це за мной сьле́дам па гэтай шматкалёрнай дарожцы!“ Мы ўзьдзівіліся, але што ты зробіш? — пайшлі. І падымаемся што раз выжэй, выжэй, мінулі хмары, вобалакі, аж да самых зорак забраліся, а там, па мле́чнай пуціне, з зоркі на зорку пераскаківаючы, цягнёмся дале́й; а зоркі хоць сьве́цяцца, але не пякуцца: як па кве́тачках гэтых ступаем па іх…

ДАНІЛКА. А ўночы не калоліся гэныя зоркі?

ЗОСЬКА. І прыйшлі мы ў не́йкую харошую краіну, якой я ў жыцьці ня бачыла, ня чула і ня сьніла. Зіхацістыя кве́ткі скрозь разсыпаны, як тыя зоркі, што мы ішлі па іх: сады не́йкія нянаскія так цьвітуць, так цьвітуць, куды прыгажэй, як нашы вішні ды яблыны! На гэтых садох калышуцца птушкі райскія — пе́р’е іх, як брылянтамі ўсыпана і дыяментамі; а пяюць яны — міліён салаве́йкаў нашых так не патрапе. У садох па далінках рэчкі бягуць, а вадзіца так пераліваецца, як бы сонца ў тых шке́лках, што мы бачылі пры падсьве́чніках у цэркаўцы!.. Ідзём гэтым садам-раем, ды ідзём ажно калі паглядзім!.. Стаіць палац відам ня віданы, слыхам ня слыханы: уве́сь зіхаціць, якбы з самага сонца быў зроблены: сьце́ны залатыя-залатыя, а страха бліскучымі маланкамі пакрыта. Увайшлі мы ў гэны палац, азіраемся навокал, і што-ж? — На самым пачэсным ме́сцы сядзіць сьвяты Спас, а каля яго Матка Боская, сьвяты Юр’я, Мікола і Ільля!

ДАНІЛКА. Навет Ільля і Мікола! Вось дык дзіва!

ЗОСЬКА. І шмат, шмат, усялякіх сьвятых мѐньшых і большых! Падыйшлі мы к Спасу, а ён,