Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МАРЫЛЯ. Бачу, бачу, хоць як праз се́тку: туман не́йкі ў вачох стаіць. Але дзе ты гэта лётаеш? Упыну на цябе́ нямашака ніякага.

ЗОСЬКА. Не сядзіцца мне́, мамачка, ў хаце: тут не́як так душна, дык я ўзяла і пабе́гла на сенажаць. Там хадзіла сабе́ каля рэчкі і кве́тачкі для цябе́ вось гэтыя рвала; ты-ж іх калісь, як здарова была, так любіла!.. Ах, мамачка, як цяпе́р хораша на сенажаці! Травіца зеляне́ецца, кве́тачкі цьвітуць, ой, як прыгожа цьвітуць! А вольхі над рэчкай так лісточкамі шалясьцяць, так шапацяць, як быццам штосьці дужа цікавае хочуць табе́ расказаць! Мамка, мамка! Ты здае́цца заснула? Ці чуеш, што я табе́ кажу?

МАРЫЛЯ. Чую, міленькая, чую, хоць у вушох шуміць, як у млыне́ якім.

ЗОСЬКА. Сонейка яснае сьве́ціць і грэе, ах, як сонейка грэе і сьве́ціць! А птушачкі пяюць аж заліваюцца! Так цёпла, так прыгожа на сьве́це! Мамка, а як табе́?

МАРЫЛЯ. Мне́, дзе́ткі, халодна і жудка.

ЗОСЬКА. Не гаварэце так, мамка, а то і мне́ робіцца халодна і жудка ад тваіх слоў… Ага! Hаpвала, значыцца, я табе́ кве́тачкаў, падыйшла к рэчцы, нагнулася і гляджуся ў вадзіцу, як у люстэрку, як раз я другая там адсьве́чаваюся. Заглядзе́лася гэтак, аж не́хта хапѐль мяне́ ў пояс! я ў крык, вырывацца, гляджу, аж гэта паніч з двара. І так стаў абыймаць мяне́ і цалаваць! Я стузянулася раз, другі і вырвалася. Але які ён прыгожанькі, каб мамка бачыла!

МАРЫЛЯ. Ве́дама, паніч! (У бок). Сваймі грудзьмі, што і яе́ выкарміла, а ён… (да Зоські). Не займайся ве́льмі з ім, дачушка.

ЗОСЬКА. Я ж нічога, мамачка. (Пауза). Ах, каб ве́дала, мамка, які я сон сягоньня сьніла?! Хочаш, дык я раскажу.

ДАНІЛКА. Раскажы, Зоська, раскажы! Бо і я-ж люблю ве́льмі сны сьніць. Толькі пачакай — я малых паклічу, хай і яны паслухаюць (выходзіць і цераз часіну варочаецца з Аленкай і Юркам).