Старонка:Раніца (1914). № 1.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(Трэба толькі памятаваць, што у некаторых мейсцах селяне, а найбольш дробная і крупная шляхта любіць з чужымі гаварыць па расейску ці па польску, мы павінны усюды паказваць тое, што і нашай мовай можна нязгорш гаварыць).

Шмат дзе заграніцай, як толькі наступіць лета, моладзь сярэдніх і вышэйшых школ расходзіцца па сваім краю.

У многіх гасударствах дая такіх «хадуноў» есьць і начлежные домы ў школах. У нас крыху інакш, але гэта не павінна нас затрымовываць.

Вышэй я сказаў, што трэба, нам падгатаўляцца да будучэй грамадзянскай працы. Тутка адна дарога, гэта цяпер арганізавацца, злучацца, працаваць супольна. Усякіе арганізаціі вырабляюць людзей, загартовываюць, вучаць працаваць у грамадзе, агулам падгатавляюць добрых грамадзян.

Многа ешчэ можна гаварыць на гэту тэму, ды нехай ужо кожын даскажэ тое, чаго тут нема, выбярэ сабе, што яму да спадобы і працуе.

К. Д.


Да таварышоу, каторые канчаюць сяредніе школы.


Большасьць моладзі, канчаючэй сярэдніе школы, едзіць у унівэрсытэты, інстытуты ці іншые вышэйшые вучэльні.

Вялікіе гарады, студэнцтва жыцьце студэнцкае, змена варункоў навукі, змена ўрэшці самопачуцьця — заўседы неяк адурманіваіць чэлавека: ён трапіцца, кідаіцца то туды, то сюды, не ведае як што зрабіць, куды ісьці, с кім знаеміцца, каго чурацца, да каго прылучыцца

Людзі рознаго гатунку карыстаюць с гэтаго. Прыкідываюцца ідэёвымі, добрымі, пачынаюць іграць на самых лепшых струнках душы маладога студэнта і часта затруваюць і псуюць усё жыцьце. Агледзіцца такі маладзен не раз толькі тады, як ужо позна.

Німа ліку такіх людзей, каторые падобным парадкам змарнелі.

Якаяж рада проці гэтаго?


Адна. — Трымацца сваіх, крытычна аднасіцца да чужых, не вельмі верыць салавіным песьням і воўчым слёзам невядомых людзей.

Трэба пастарацца знайсьці такіх людзей, каторыя шчыра прымуць у сваю кампанію маладога таварыша, каторые даўшы добрую страву ддя душы і ро-