Старонка:Рады для эмігрантоу, каторые едуць у Амэрыку, а такжа размовы беларуска-англіцкіе.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бывае так, што іміграційные[1] чыноўнікі, ад каторых залежыць пусьціць ці не пусьціць імігранта на берэг, кіруюцца не законамі, якіе выдало амэрыканскае правіцельство для эмігрантоў, а проста сваім здумам і з гэтай прычыны, часам так здараецца, што не пускаюць на берэг нават зусім. годнаго эмігранта. Дзетя гэтаго, эмігрант ніколі ня можэ мець пэўнасьці, што паехаўшы у Амэрыку ня вернецца на­зад страціўшы шмат часу і грошы на дарогу.

Як ужо усе агледзіны скончыліся памысна і ужо на пагранічнай каморы зрабілі рэвізію рэчэй, эмігрант дастае пазваленьне высесьці на берэг. Калі ён не астаецца у тым горадзе, дзе быў порт карабельны, а думае ехаць далей, тады празначэные да гэтаго іміграційные чыноўнікі адводзяць яго на вагзал, дзе памагаюць купіць яму білет да таго мейсца куды ён едзе, паказываюць поезд, у каторы трэба садзіцца. Трэба ім наказаць толькі адрэс, акуратна напісаны, сваіх сваякоў, ці знаемых, да каторых едзе, (гэткі адрэс трэба мець пры сабе канечна) а тады можна быць блізка што пэўным, што не зблудзіўшы даедзе на мейсцо.

Калі-б. каторы з эмігрантоўу наткнуўся на якіе трудасьці і нерашкоды пры высадцы на берэг у Амэрыцы, то павінен звярнуцца аб помач да камісара катораго небудзь таварыства, што апекуецца над эмігрантамі у Амэрыцы. Камісары гэтых таварыств бываюць заўсёды пры высадцы эмігрантоў на бе­рэг і уселякіе рады і помач даюць безплатна. Для украінцоў (як у нас кажуць хахлоў) есць у Ноу-Іорку «Рускы народны Дом) (New-Iork City 3-d Ave 56, дзе рэдакція газэты «Рускы Галос»), туды добра звертацца і беларусам, бо

  1. Эмігрантамі называюсь тых, што выежджаюць у чужы край; Імірантамі называюць тых, што прыежджаюць у Амэрыку.