Старонка:Рады для эмігрантоу, каторые едуць у Амэрыку, а такжа размовы беларуска-англіцкіе.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

розные рэчы (часта саўсім непатрэбные) заграніцай, ашуківаюць безміласерна, карыстаючы с таго што яны не знаюць тамтэйшай мовы нізнаюць цаны, а часамі і гатунку тавару ды загранічных грошы.

Грошы расейскіе разменіваць на загранічные трэба толькі у вялікіх банках, ніколі у прыватных асоб, або у малых баночкх.

Білет на корабель трэба загадзя купляць, не маючы карабельнаго білету не радзім выежджаць з сваей стараны, бо хто без карабельнаго білету выехаў, а едзе праз нямеччыну, то без карабельнаго білету можэ спаткацца з рознымі прычэпкамі ад нямецкіх чыноўнікоў. З другого боку, хто не купіў сабе загадзя карабельнаго білету, можэ так здарыцца, што на тым караблі, на каторым хацеў ехаць, ужо усе білеты раскуплены.

Перад выездам у Амэрыку добра кожны зробіць калі упарадкуе усе інтэрэсы свае асабістые і на меньне сваё; хто мае якую недакончэную справу у судзе, ніхай перэдасць гэту справу вясьці адвакату, хто хочэ перэсылаць грошы которые заробіць, у сваю старану, можэ звярнуцца катораго з большых тутэйшых банкоу просячы, каб прыймалі тые грошы і упісывалі да зьберэгацелънай кніжэчкі, каторую можна аддаць на сховы, ці гэтаму самаму банку, ці у каго з блізкіх сваякоў.

У часе пераезду чугункай, трэба быць цьвярозым, не расказываць кожнаму першаму лепшаму куды і зачым едзеш, не паказываць нікому якіе маеш грошы ані дакумэнты. Калі трэба чаго даведацца у дарозі лепей за ўсё пытацца кандуктароў або тых служачых, што у мундзерах.

Гэтак сама эмігранты павінны асьцерэгацца страхаваць сябе на выпадак калі-б іх павярнулі з Амэрыкі, бо найчасьцей, гэто толькі ашуканство. У часе падарожы морэм трэба акуратна пільнавацца, карабельных парадкоў, ня піць лішне спіртных напіткоў,