Перайсці да зместу

Старонка:Радасны будзень (1935).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі праз нетры, праз дарогі
Бягуць і плачуць ручаі —
Замкамі ляскаюць астрогі,
Галосяць скутыя краі;

Калі на родным целе раны, —
Супроць разбойніцкай рукі
Малюся з шчыраю пашанай
На кулямёты і штыкі.

1928 г.

|}