Перайсці да зместу

Старонка:Радасны будзень (1935).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СУСЕДКА

Чорны шал імглой спавіў
На палях жывыя кветкі.
Рукі белыя ў крыві
Ў далікатнае суседкі.

Паздзірала строі ўсе
Пані турмаў і вяровак…
Голай лыткаю трасе
Ў хэўры кручаных сябровак.

Любіць вельмі свет прыгод
І сябе яе асоба.
Скаліць свой шчарбаты рот
Сам удалы пан Заглоба.