Гэта старонка не была вычытаная
І мэта, чым жывем і марым,
Не згубіць след, не страціць нас:
Тваім ахоплены пажарам,
Ўстае грымотнай славы час.
Ідуць хадою непакорных —
Пад сцяг апошняй барацьбы, —
Ўсе пасынкі стагоддзяў чорных,
Аплёванай зямлі рабы.
Заўсёды з імі наша думка,
І з намі — дбайнасць іхных тэм:
Патрон ваеннага падсумка
Мы на выпадак беражэм.
Мы п‘ем зару тваіх усмешак,
А нам усім вялікі лік…
На месяц злосць сваю адбрэша
Варожай прывязі язык.
Ў імгле драпежнага разбою
Слата над светам адымжыць…
О, край, мы выраслі з табою
Змагацца, будаваць і жыць!