Перайсці да зместу

Старонка:Радасны будзень (1935).pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зор ранніх знікла дыядэма,
І вільгаць прапаўзла праз скронь:
Заместа дроў бярэмам стрэмак
Да сонца я трымаў агонь.

Згрызоце патушыць карцела,
Чаго не сходала спярша…
Балела сколатае цела
І радавалася душа.

Пакінула старая мода
Ад прыцемак вадзіць дзяды.
Апошнім пройдуць веснаходам
Мае наступныя сляды.