Абрысы старадаўняй пушчы, Святую смагу баек там — Нутром на попел ператрушчу, Змяшаю з друзам папалам.
Ўскапаю дзедаўскі дрывотнік, Па каліву перабяру… І што не змог народ нямотны — Я да канца дагавару.
Праз грані дум прайду у негаць Прыгонных продкаў, курных хат… За ўласным ценем мне не бегаць, Не зводзіць вершамі дзяўчат.