Старонка:П’есы (1927).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Званар

Гэта я, панначка, хаджу вот па садзе, шукаю…

Клеопатра

Чаго вы шукаеце?

Званар

Цялё…

Клеопатра

Якое цялё?

Званар

Такое, звычайнае цялё, ад каровы. Выпусьцілі ў сад, дык яно забілася недзе, у кусты мусіць. Добра, што я вас пабачыў паненачка.

Клеопатра

А што такое?

Званар

Пагаварыць люблю з вамі.

Клеопатра

Аб чым-жа мы гаварыць будзем?

Званар

Аб усім, што на сэрцы ляжыць.

Клеопатра

А што ў цябе на сэрцы?

Званар

Каханьне, паненачка мая, каханьне.