Старонка:П’есы (1927).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Соня

Тата, каб убачыў яго, то адразу-б пазнаёміўся з ім.

Іцка

Ну, адразу не адразу, а мне цікава было-б з такім чалавекам пагаварыць.

Кац

Ці захацеў-бы ён з табою гаварыць?

Іцка

Вот, вот якраз такі чалавек будзе гаварыць, такі чалавек ня будзе фанабэрыцца. Фанабэрыцца толькі той, у каго тут нічога няма. (Паказаў на лоб). Гэта-ж даўно ўсім вядома. Ну, аб чым вы яшчэ спрачаліся?

Соня

Аб чым-жа нам спрачацца больш, мы жывем дружна. Вадзім многа чытаў розных кніжак, расказвае мне, ён усё-роўна, як настаўнік мой.

Вадзім

Ну, што вы, Соня. (Да Іцкі). Няпраўда, які я настаўнік, калі Соня сама добра разьбіраецца ў розных пытаньнях.

Іцка

Скажэце, як яна політычаскі?

Вадзім

У політычных пытаньнях таксама.