Старонка:Піятуховіч Трус.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кола гаспадарчага індывідуалізму. Жыцьцё селяніна абмяжоўваецца у такіх умовах мінімальнейшым (і то не заўсёды) задавальненьнем прымітыўных патрэбаў вузка асабістага парадку. Сяляне, піша Пакроўскі, працуюць кожны на сваім палетку, параўнальна рэдка дапамагаюць адзін аднаму, а калі прадаюць вырабы сваёй зямлі, тады ўжо зьяўляюцца супраціўнікамі адзін аднаму.

Толькі ўзьняцьце вытворчасьці на вышэйшую ступень можа вызваліць селян на з-пад улады мёртвага і коснага жыцьця. Але такое ўзьняцьце ва ўмовах раздробленай сялянскай гаспадаркі не мажліва, яно мажліва толькі на глебе соцыялістычнай рэконструкцыі гаспадаркі. Адсюль гісторыя перад Кастрычнікаўскай революцыяй і ставіць вялізарную задачу: зьнішчыць тыя соцыяльна-экономічныя ўмовы, якія засуджалі вёску і сялянскія масы на прымітыўнае існаваньне. Толькі аграмаджаньнем гаспадаркі, толькі шляхамі колектывізацыі мажліва падняць сялянства з багнаў экономічнай адсталасьці і культурнай цемры; з тупіка абмежаванага індывідуалізму вывесьці яго на шырокія прасторы грамадзкага жыцьця. Гэтая задача з посьпехам выконваецца ў нашу эпоху соцыялістычнай рэволюцыі. У нашы дні дыяпазон вясковага жыцьця ўсё больш і больш пашыраецца: адбываецца соцыялістычная рэконструкцыя ня толькі быцьця, але і сузнаньня; куюцца новыя гаспадарчыя формы, і разам з тым працоўны селянін усё больш і больш вызваляецца з-пад улады драпежніцкага індывідуалізму. У яго псыхіцы адбываюцца агромністыя зрухі; рушыцца ўлада традыцый, усё выразьней і выразьней абуджаецца крытычная сьвядомасьць, выяўляецца пераацэнка былых каштоўнасьцяй, у процэсе шырока разгорнутага пераможнага соцыялістычнага будаўніцтва на вёсцы таюць, як зданьні, цені старога, і ўсё рэльефней абрысоўваюцца сьветлыя і радасныя блікі новага.

У свой час з поваду закрыцьця Сухароўскага рынку ў Маскве Ленін казаў: „Сухаревка закрыта, но страшна не та Сухаревка, которая закрыта. Закрыта бывшая Сухаревка на Сухаревской площади, ее закрыть не трудно. Страшна Сухаревка, которая живет в душе и действиях каждого мелкого хозяина. Эту Сухаревку надо закрыть. Эта Сухаревка есть основа капитализма".

(Ленін, т. XVІІІ, стар. 427).