Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

леньня па адбываньню дзяржаўных падаткаў. Прывілеі пацьвярджалі правы цэрквы і духавенства і замацоўвалі паасобныя грамадзянскае і крымінальнае права. Краінныя прывілеі разглядаюць воласьць-землю, як асобную часьць у дзяржаве, зьвязаную публічна праўнымі адносінамі з літоўскімі вялікімі князьмі, якія абяцаюць не раздаваць нікому валасьцей і гарадоў па прыватнаму праву. Краінныя прывілеі сьведчаць аб актыўным політычным жыцьці беларускіх краін. Крыніцы высьвятляюць існаваньне краінных збораў у Полацку, Віцебску, Смаленску. Склад гэткіх збораў далёка не аднолькавы, але веча заўсёды выступае, як верхаводца зямлі. На краінных зборах заўважваецца партыйная барацьба “лучшіх і меншіх людей”. Фактычна адносіны паміж гэтымі двума элемэнтамі былі наступныя: “меншіе люді меж себе раду чінят, а старшіе науку дают”. Часамі партыйная барацьба вымагала ўмяшаньня ўлады. Толькі партыйнай барацьбой можна вытлумачыць тое, што ў Полацк была паслана ў 1456 годзе грамата з запатрабаваньнем, каб мясцовыя баяры, мяшчане, шляхта і ўсё паспольства былі паміж сабою „в раде, в дела бы наші городскіе вершілі все с обшчего согласія”. Асабліва была значна партыйная барацьба ў Смаленску ў палове XV ст. у момант сэпаратыйнага руху, ахапіўшага Беларускія землі. Яшчэ ў XVI ст. “Полоцк по старому справовал, як велікій Новгород і Псков”.

Прывілеі другой групы. Жмудзкі краінны прывілей, пацьверджаны вялікім князем Аляксандрам 14-га жніўня 1492 году, замацоўваў усе правы і звычаі, наданыя Жмудзі Вітаўтам і вялікім князем Казімірам, вызначаў Жмудзь у складзе вялікага княства, як тэрыторыю, далучаную да дзяржавы не “през меч, альбо через валкі, але з добрею волей”, дараваў зямлі права выбіраць старасту, абяцаў ад імя гаспадара не пасылаць дзецкіх за межы Жмудзі, забесьпячаў асабовую незачэпнасьць, вызначаў станавыя правы і вольнасьці, бараніў насяленьне ад надужыцьцяў з боку органаў мясцовай адміністрацыі, забараняючы цівуном браць “посулы”, даваў дакладныя пастановы адносна дзяржаўных падаткаў і натуральных павіннасьцяў насяленьня, замацоўваў за насяленьнем права займацца ляснымі і рачнымі промысламі, вызначаў маёмасныя правы насяленьня і нормы крымінальнага права.

Прывілеі трэцяй групы. Прывілеі, выданыя вялікім князем Аляксандрам Бельскай шляхце ў 1501 годзе і Дарагіцкай шляхце ў 1516 годзе, маюць выключна станавы характар. Прывілей замацаваў за шляхтаю права карыстацца польскім правам, устанавіў аднадзённую для сялян паншчыну і чатыры талакі на год з аднае валокі. Рэгуляваў права выхаду сялян шляхам выплаты паўкапы грошай з кожнай валокі, вызначыў велічыню грашовага штрафу, што выплачваецца памешчыкам, якія далі сялянам больш лёгкія ўмовы з мэтай прыцягнуць апошніх на зямлю, уводзіў мясцовае самасправаваньне паводле польскага права, вызначыў характар натуральных павіннасьцяў, падаўшых на шляхецкую масу, урэгуляваў грамадзянскія праўныя адносіны, бараніў крымінальнымі карамі нярухомасьць земляўласьнікаў, вызначыў велічыню падаткаў і судовых штрафаў, паступаючых у распараджэньне судовых органаў. Дарагавіцкі прывілей зьмяшчае ў сабе ўрачыстую дэклярацыю вялікага князя аб распаўсюджаньні на ўсю Дарагіцкую землю польскага права з ліквідацыяй старых судовых парадкаў. Апошні прывілей, падгатовіўшы далучэньне Дарагіцкай зямлі да Польшчы, вельмі аднабокі па свайму зьместу, і яго можна толькі з вялікімі згранічэньнямі аднесьці да гэтак званых краінпых прывілеяў.

Прывілеі чацьвёртай групы. Кіеўскі і Валынскі прывілеі, пацьверджаныя Жыгімонтам І па просьбе ўсяе мясцовае земляўласьніцкае клясы, пранікнуты такім самым станавым пачаткам, які яшчэ ў гэты час не адчуваецца ў беларускіх прывілеях. Зямля прадстаўлена толькі ў асобе шляхецкага стану. Кіеўскі прывілей пацьвярджае права шляхты