Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ніякай карысьці з тае прычыны, што ён быў разьбіты недалёка ад Тулы князьмі Адоеўскім і Варатынскім. У літоўска-маскоўскія адносіны ўмяшаўся гэрманскі імпэратар Максіміліян І, які прыслаў у Маскву ў якасьці пасла Гэрбэрштэйна. Пасрэдніцтва гэта закончылася нічым з тае прычыны, што Васіль III не хацеў аддаваць Смаленску. Вайна зноў распачалася. Уся Беларусь ад Смаленску да Вільні была спустошана. Жыгімонт І зьвярнуўся ўзноў за пасрэдніцтвам да Кароля V. У 1522 годзе было завязана перамір’е на пяць год. Смаленск заставаўся за Масквою. У 1526 годзе перамір’е было працягнута яшчэ на пяць год.

Пятая вайна (1534 — 1537). У 1533 годзе па сьмерці Васілія ІІІ зноў распачалася вайна, якая цягнулася каля чатырох год. Ліцьвіны спадзяваліся выкарастаць партыйную барацьбу ў Маскве і захапіць Смаленск. Ім удалося толькі захапіць Гомель і Старадуб, але маскоўскае войска 27 лютага 1537 году разьбіла літоўскае войска каля Себежу. Жыгімонт адправіў пасольства ў Маскву. 25 сакавіка 1537 г. быў завязаны мір на пяць год. Абодва бакі засталіся ў даваенным становішчы.

Літва і татары. На паўднёвай граніцы Літоўска-Беларуская дзяржава суседзіла з татарамі. З распадам Залатой Горды і ўтварэньнем Крымскага ханства паўднёвая граніца часта пераносіла набегі з боку крымскіх татар. Асабліва цяжкімі для Літоўска-Беларускае дзяржавы былі наезды Мэнглі-Гірэя, пачынаючы з 1482 году. Апошні захапіў Кіеў і спаліў яго. Уся Ўкраіна была спустошана. Граніцы дзяржавы пасунуліся значна на поўнач. Крымскі князь быў верным саюзьнікам Івана ІІІ і ў сваіх дзеяньнях кіраваўся радай апошняга. Кіеўшчына, Валыншчына і Падольле падлягалі апусташэньням ад татар. Насяленьне разьбягалася. Мясцовасьці з надзвычай уродлівай глебай фактычна былі выкрасьлены з межаў дзяржавы. Урад ня меў сілы організаваць абарону граніц. Татары цэлымі грамадамі забіралі палонных і прадавалі іх на рынках Усходу. Рускія рабы паяўляліся нават на рынках Флярэнцыі. Каб адкупіцца ад гэтых руйнуючых наездаў, вялікі князь выплачваў хану “дані і выезды”, траціў вялікія грошы на прыём інагародных ханскіх паслоў. З 1511 г. літоўскі князь выплачвае татарам што год тры тысячы коп літоўскіх грошай. Вялікі князь стаў формальным татарскім даньнікам. Ня гледзячы на акуратную выплату дані і пры наступніку Мэнглі-Гірэя — Махмэце-Гірэю літоўска-татарскія адносіны ўвесь час заставаліся напружанымі.

Е). Нацыянальны склад Літоўска-Беларускай дзяржавы.

Беларусы і ліцьвіны. Склад насяленьня вялікага княства Літоўскага з нацыянальнага боку адзначаўся вялікай рознастайнасьцю. З далучэньнем да ўласна Літвы беларускіх і ўкраінскіх зямель, літоўская нацыянальнасьць у дзяржаве складала значную меншасьць і распылялася ў масе славянскага насяленьня. Юрыдычнае становішча абедзьвюх нацыянальнасьцей было далёка не аднолькавым. Літоўскія і беларуска-ўкраінскія земляўласьнікі аж да прывілею 2-га мая 1447 году ня былі роўнапраўны. Прывілей 1447 году ўраўняў у правох літоўскую і беларуска-ўкраінскую шляхту, але захаваў конфэсыянальны артыкул, якім істотна абмяжоўваліся політычныя правы беларуска-ўкраінскіх земляўласьнікаў.

Палякі. Палякі былі прышлай нацыянальнасьцю і ў агульнай масе насяленьня складалі мізэрную меншасьць. Найбольшай полёнізацыі падлягала Падляшша. Літоўскія нацыяналістыя баяліся эміграцыі ў Літву іншых нацыянальнасьцей і патрабавалі ад сваіх вялікіх князёў адпаведных гарантый. Артыкулы прывылеяў 1447 і 1492 г. г., увайшоўшыя ў Статут 1529 г. і забараняўшыя раздаваньне абвязкаў і зямель ня тубыльцам, былі накірованы супроць палякаў. Вельмі значны процант польскіх выходцаў давала каталіцкае духавенства.