Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скоўскае партыі. Тады літоўская партыя зьвярнулася за дапамогай да Ольгэрда, які ўступіў на тэрыторыю Ноўгараду з вялікім войскам. Літоўская інтэрвэнцыя абнадзеіла літоўскую партыю. Ноўгарад захваляваўся, партыйная барацьба нязвычайна напружылася. Літоўская партыя сьвяткавала на сваім баку перамогу. Прадстаўнік маскоўскае партыі — пасаднік Еўстафі Двараніцаў быў забіты. Тады літоўская партыя распачала перагаворы з Ольгэрдам. Атрымаўшы вялікую нагароду за інтэрвэнцыю, Ольгэрд вярнуўся ў Літву. Політычны ўплыў часова заставаўся на баку літоўскае партыі.

Літва і Цьвер. Цьверскае княства, раскінутае на верхнім бегу Волгі, на вялікім гандлёвым шляху з Ноўгараду на ўсход, у момант палітычнага ўмацаваньня Масквы было адным з найбольш экономічна-сільных і політычна-ўплывовых княстваў Суздальскае Русі. Політычнае і экономічнае ўмацаваньне Масквы дало ноўгарадзкаму гандлю іншы кірунак на Маскву, што, зразумела, аслабляла Цьверскае княства. Барацьба Масквы і Цьверы за вялікакняскі ярлык нямінуча вяла да стычкі аднэй стараны з другой. Інтэрвэнцыя Івана Каліты ў цьверскія справы, політычна абясьсіліла цьверскага князя і экономічна зруйнавала Цьверскую зямлю. Агрэсыўная політыка Масквы ў адносінах да Цьверы прыняла яшчэ вастрэйшы характар пры Дзьмітрым Данскім (1363—1389), які ўмяшаўся ў цьверскія ўдзельныя спрэчкі і падтрымліваў князя Васіля Міхайлавіча Кашынскага ў яго прэтэнзіях на цьверскі пасад. Супарам Катынскага князя ў барацьбе за цьверскі пасад быў Міхаіл Аляксандравіч, князь Мікульскі, стаўшы цьверскім князем пасьля Васіля Міхайлавіча (1368). Дзімітры Іванавіч патрэбаваў ад Міхаіла Аляксандравіча, каб той пакінуў цьверскі пасад, але на гэта атрымаў катэгорычную адмову. Пачалася барацьба Масквы з Цьвер'ю. Цьверскі князь зьвярнуўся за дапамогаю да свайго зяця Ольгэрда, які, не адкладваючы, з вялікім войскам уступіў у межы Маскоўскага княства і стаў спусташаць апошняе. Літоўская інтэрвэнцыя закончылася разгромам Масквы. Войска князя Дзімітрага было разьбіта ў двох крывавых бітвах. Дарога на Маскву была адчынена. Ольгэрд свабодна заняў Маскву і разьмясьціўся пад сьценамі Крамля. Аднак Ольгэрд хутка пакінуў Маскву з прычыны стратэгічных меркаваньняў. Праз год князь Дзімітры Іванавіч зноў распачаў барацьбу за Цьвер, а гэта пацягнула за сабою новую стычку з Ольгэрдам, гэтак сама хутка падыйшоўшым да Маскоўскага Крамля. Паход да Масквы князя Уладзіміра Андрэевіча Сярпухоўскага прымусіў Ольгэрда завязаць мір з Масквой на ўмовах неўмяшаньня літоўскага князя ў Цьверскія справы (1371). Тады цьверскі князь пастанавіў орыентавацца на Залатую Горду і дабіўся ад хана ярлыка на Ўладзімірскае вялікае княжэньне. Але гэта перамога над Масквой была кароткачасовай. Дзімітры Маскоўскі пасьпеў задобрыць хана і атрымаць ад яго вялікакняскі ярлык. Пачалася новая барацьба з Цьвер'ю, у якой прымаў удзел князь Ольгэрд з братам Кейстутам. На гэты раз літоўская інтэрвэнцыя закончылася няўдачна. Саюзнікі былі разьбіты пры сяле Любуцеку (Калуская губ.), і Ольгерду прышлося завязаць мір на ўмовах папярэдняе згоды (1372). Перамога ў Цьверы засталася за Масквой.

Літва і Масква. Няўдачная інтэрвэнцыя Ольгэрда ў маскоўска-цьверскія адносіны не аслабіла напружаных адносін паміж Масквой і Літвой. Політычнае ўмацаваньне Масквы было небясьпечным для Літоўскага княства. З гэтае прычыны, калі Маскве пагражала небясьпека ад Мамая, то Ягайла запрапанаваў сваю дапамогу хану, які і прыняў гэту прапазыцыю. Але Ягайла спазьніўся к моманту рашучай стычкі князя Дзімітрага Маскоўскага з Мамаем на Кулікаўскім полі. Вялікі князь літоўскі знаходзіўся толькі ў пяцёхдзесяцёх вер. ад месца стычкі. Даведаўшыся аб тым, што Мамай разьбіты, Ягайла пасьпешна адступіў (1380). Маскава, разьбіўшая татар, пакінула за сабой беларускія