Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
2. Народная гаспадарка.

Агульны характар гаспадаркі. Прыродныя ўмовы беларускіх зямель спрыялі разьвіцьцю працоўнае энэргіі ў насяленьня, хаця гэтае спрыяньне было неаднолькавым у Полацкай і Тураўскай землях з аднаго боку і ў Смаленскай—з другога. Выгоднае географічнае палажэньне мела вялікае значэньне.для разьвіцьця гандлю, які ў свой чарод рабіў вялікі ўплыў на разьвіцьцё народнае гаспадаркі наогул. Гандаль у XI—XIII ст. зьяўляўся галоўным нэрвам у народнай гаспадарцы Беларусі. Яго становішча рабіла вялікі ўплыў на політычнае палажэньне тае або іншае з беларускіх краін.

Сельская гаспадарка. Ральніцтва зьяўляецца старадаўным заняткам усіх славян у эпоху да расьсяленьня. Яно захавала сваё важнае значэньне і пасьля калянізацыі, хаця атрымала далёка неаднолькавае распаўсюджаньне. Прыродныя ўмовы Полацкае зямлі мала спрыялі разьвіцьцю ральніцтва. Магчымасьць даставаць збожжа з Рыгі гэтак сама прыпыняла якасны і колькасны ўзрост ральніцтва. Попыт на хмель, як на прадмет вывазу, спрыяў разьвіцьцю хмеляводзтва. Выгаднейшымі для разьвіцьця сельскае гаспадаркі былі ўмовы ў Смаленскай зямлі. Тут з даўных-давён сеялася жыта, пшаніца, ячмень, гарох, разводзілася капуста, хмель, лён, каноплі. Капуста, гуркі і буракі былі запазычаны з Візантыі, культура якіх распаўсюдзілася ў Полацкай зямлі з Смаленску. Гандлёвыя зносіны з волжскімі баўгарамі далі магчымасьць адтрымліваць і разводзіць грыку. У Смаленскай зямлі было значна пашырана садоўніцтва і гародніцтва. Сам Смаленск быў вельмі батат садамі і гародамі. Полацкая зямля была бедна рагатай жывёлай і коньмі. Смаленская зямля пры адсутнасьці рагатае жывёлы была багата авечкамі і коньмі, якія набываліся ў вандроўнікаў. Віцебляне куплялі іх у смальнян. Каніна ўжывалася і дзеля яды. Тэхніка сельскае гаспадаркі была нізкая: панавала падсеяная сыстэма, але расчыстка лесу і мэліорацыя балот пасоўвалася гэтак пасьпешна што Смаленск вывозіў збожжа ў Рыгу, Ноўгарад і Полацкую зямлю. З прычыны нізкай тэхнікі і кліматычных умоў, у Смаленскую зямлю часта наведваўся голад. Гэтак быў голад паміж 1215—1220 г.г., калі з прычыны засушша сады і нівы пазасыхалі. Але самым цяжкім часам быў двох-летні голад пасьля Калкскага разгрому. У Смаленску памерла ад голаду да 30-х тысяч чалавек. Паводле слоў летапісца насяленьне ўжывала чалавечае мяса, карысталася трупамі, ела каніну, сабачыну і кацячьшу, а гэтак сама мох, сасну, крэйду, лісьце. У гэты цяжкі момант „прыбыша немцы з-за морья с жытам і с мукою многа добра сотворіша". Адначасна з голадам пашыралася пошасьць. Падобліва, голад і мор ня раз наведваліся і ў Полацкую зямлю.

Здабывальная прамысловасьць. Беларусь, багатая лясамі, давала шырокую магчымасьць для заняткаў пчалярствам, продукты якога паступалі на замежны рынак. У Смаленску было пашырана смалярства. Дзякуючы багацьцю ў лясох розных зьвяроў, насяленьне займалася зьвералоўствам, продукты якога паступалі гэтак сама на замежны рынак. У Смаленскай зямлі быў вялікі попыт на бабровыя хутры, якія адсылаліся за граніцу. Для ўнутранай продукцыі ў Беларусі было разьвіта рыбацтва і лоўля птушак, асабліва цецярукоў.

Апрацоўчая прамысловасьць. Аб тым, ці мела месца у Полацкай зямлі апрацоўчая прамысловасьць, няма ніякіх даных. Апрацоўка продуктаў прызначалася для ўнутранага спажыцьця, калі ня лічыць апрацоўкі фініфці ў Полацку. У смаленскіх курганох знаходзіцца многа рэчаў чужаземнага пахаджэньня. Але і ўласная прамысловасьць дала значныя рэзультаты. У XII веку быў распаўсюджаны выраб жалезных і медных рэчаў: вагаў, гір, званоў — які пашырыўся пад уплывам загранічных майстроў. Катляры і кавалі выраблялі пікі, мячы, шчыты, кальчугі, шо-