Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вай ня было. У 1043 г. рускія атрымалі права свабодна гандляваць з Грэцыяй.

Паходы на ўсход. Політыка князёў у адносінах да камскіх баўгар і Хазарыі гэтак сама вызначалася гандлёвымі інтарэсамі. Ужо Алег у 913 г. зрабіў свой знамяніты паход да Касьпійскага мора і даволі паграбіў хазар. Ігар, Святаслаў, Уладзімір ня раз хадзілі паходам на камскіх баўгар. У 1006 г. Уладзімір зрабіў з камскімі баўгарамі ўмову, паводле якой рускія купцы атрымалі права свабоднага праезду ў баўгарскія гарады з пячацямі сваіх пасаднікаў. Баўгарскія купцы атрымоўвалі права прыяжджаць на Русь для гандлю толькі па гарадох. У 965 г. Сьвятаслаў зьністожыў Хазарскае царства і сталіцу Ітыль. Распачаўся яго заняпад, а разам з гэтым і заняпад усходняга гандлю.

Унутраная політыка. Уваходзячы ў склад Кіеўскай дзяржавы, славянскія пляменьні мусілі плаціць даyь. Гэтак драўляне плацілі Алегу „по черне куне", севяране сталі плаціць меншую дань, чымся хазарам. Радзімічы плацілі тую самую дань, што і хазарам. Пры Ігару драўляне паўсталі, але пасьля гэтага на іх была наложана большая дань, чымся тая, якую яны плацілі Алегу. Пры Вользе „деревская земля“ папала ў поўную залежнасьць ад Кіева. Вольга ўстанаўляла свае „уставы і урокі”. Сьвятаслаў падбіў вяцічаў і налажыў на іх дань. Іх паўстаньне пры Уладзіміру закончылася няўдачай. Княжая дань зьбіралася дваякім чынам: або пасяленьне само прывозіла належную дань, што называлася „повозом”, або самі князі езьдзілі па дань па гарадох. Гэткі спосаб збору дані называўся „полюдьем”. Паездка Ігара за зборам дапі ў драўлянскую землю закончылася для князя сьмерцю. Паяўленьне вандроўнікаў у стэпах і напады іх на гандлёвыя шляхі прымушалі князёў прымаць меры да аховы гандлёвых шляхаў. Гэтак печанегі, якія паявіліся у 915 г., заняўшы ўсе стэпы ад Дону да Карпат, нападалі на гандлёвыя караваны і затрымлівалі таварамен з Візантыяй. Ігар і Сьвятаслаў ня раз ваявалі з печанегамі. Калі Сьвятаслаў, наладзіўшы мір з І. Цімісхіем, варочаўся дамоў, на яго напалі печанегі на Дняпроўскіх парогах і забілі (972). Уладзімір „безперестані” ваюе з печанегамі. Ён будуе крэпасьці па Дзясьне, Остру, Трубежы, Суле і Стужы з мэтай абароны Кіеўскай дзяржавы ад печанегаў.

Гандаль з Візантыяй. Гандлёвыя зносіны Прыдняпроўя з Візантыяй—вельмі даўняга пахаджэньня. Сярэдне-дняпроўскія славяне з даўных-давён гандлявалі з грэцкімі гарадамі на паўночным беразе Чорнага мора: Белгарадам — на Днястры, Корсунем, Танаісам ля вусьця Дону, Алешшам—на Дняпры, Таматархай—на Таманскім паўвостраве. Насяленьне Прыдняпроўя з даўных-давён адчувала патрэбу ў солі, што здабывалася ў ліманах Чорнага мора. Пасьля ўтварэньня Усходняй Рымскай Імпэрыі славяне сярэдняга Дняпра наладжваюць беспасярэднія гандлёвыя зносіны з Візантыяй, якая, дзякуючы свайму географічнаму палажэньню, дасягнула значнага росквіту і багацьця. Суседзтва з усходнім сьветам і разьвіцьцё гандлёвых сувязей з усходам былі галоўнымі крыніцамі багацьця Візантыі, якая ў VIII в. была ядыным пасрэднікам усходня-азіяцкага гандлю з заходнямі народамі. У Візантыю прывозіліся індыйскія і кітайскія тавары праз Хазарыю, Дон, паўночнае ўбьзярэжжа Чорнага мора і Сярэдня-Азіяцкую гандлёвую дарогу. Праз Візантыю эўропэйскія вырабы пакіроўваліся на ўсход на славяна-рускую поўнач. Візантыя была значным спажывецкім рынкам, на якім быў асаблівы попыт на прадметы роскашы і рознага гатунку сырэц. Вырабы з слановай косьці, золата, шкла, візантыйская мозаіка, кераміка, дасканалыя шаўковыя матэрыі знаходзілі збыт на захадзе і на поўначы. Індыйскія і кітайскія тавары, прыправы, каштоўныя каменьні, жомчуг, каралі і шоўк у вялікай колькасьці прывозіліся ў Візантыю па старых шляхох. Адзін з іх—ад Пэрсыдзкае затокі праз Мэсопотамію, Эгіпет і Сірыю быў захоплены арабамі з канца VII ст. Другі шлях