Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Копыся (1059). Калянізацыйны рух на захад ад гэтых гарадоў завяршыўся пабудовай каля Лукомльскага возера г. Лукомля на р. Ульле; аб гэтым успамінае Ўладзімір Манамах у яго навучэньні. На поўдзень знаходзіўся — Дрютьск. К пачатку XII ст. увесь бег Бярэзіны быў захоплены крывіцкай калянізацыяй; тут пабудаваўся г. Барысаў, вядомы з 1127 г. На паўднёвы захад ад Барысава быў пабудован г. Менск (1067) і на паўночны захад ад Менску на вышнявіне Сьвіслачы—Заслаўе, вядомае з 1127 г. На захад ад Менску калянізацыя перакінулася на рэчку Бярэзіну, прытоку Нёману. У летапісе пад 1162 г. спатыкаецца назова гарадка Гарадзец. На гэтай граніцы знаходзіўся Гарадзец (Горадня), аб якім успамінаецца ў „Слове а Палку Ігаравым“, але дзе ён знаходзіўся — невядома. Гэта быў пагранічны пункт на Літоўскай граніцы. Быць можа заходнія паселішчы, занятыя полацкімі крывічамі, былі яшчэ раней заснованы літвінамі, але ў Х—XIII ст. гэтыя паселішчы мелі зусім славянскі характар. Літоўскія пляменьні аславяніліся. Даволі рана пачалася калянізацыя крывічамі ніжняга бегу Дзьвіны. Архэолёгічныя раскопкі сьведчаць аб тым. што да XIII ст. калянізацыя паміж літоўска-латыскіх пляменьняў ішла пасьпешна. Мажліва, што калянізацыя паміж латышоў была асабліва энэргічнай у княжую эпоху, калі полацкім князём праз вусьце 3. Дзьвіны прыходзілася падтрымліваць гандлёвыя зносіны з Зах. Эўропай. Герцыка, Куко-Нойс, здаецца, рана папалі ў сфэру ўплыву крывічоў. Стаўшы асяродкам невялікае акругі, Полацк з часам зрабіўся цэнтрам цэлае краіны і ў той-жа час быў ключом заходняга гандлю для ўсёй тэрыторыі. Займаючы сярэдні бег Дзьвіны, полацкія крывічы на поўдні спусьціліся да вышнявін Бярэзіны і Сьвіслачы на левым беразе сярэдняй Бярэзіны. У XII—XIV ст. крывічы спусьціліся ўніз па Бярэзіне да Бабруйска (1387) і па Сьвіслачы да яе вусьця, дзе быў пабудован г. .Сьвіслач, які ўспамінаецца першы раз у 1349 г.

Граніцы калянізацыі падзьвінскіх крывічоў. На захадзе крывічы гранічылі з літвінамі і немцамі. Крывіцкая калянізацыя пакіравалася за граніцу літоўскага пляменьня ў глыб яго тэрыторыі. На ўсходзе крывічы гранічылі з Смаленскай зямлёй. На поўначы калянізацыя дайшла да р. Вялікай. На поўдні крывічы падыйшлі да дрыгвіцкай калянізацыі на сярэднім бегу Бярэзіны, вышнявінах Птыча, прытокі Прыпяці.

Расьсяленьне дрыгвічоў. Рака Прыпяць была занята дрыгвічамі, якія калянізавалі верхні і сярэдні яе бег. У „начальным летапісе“ маецца параўнаўча мала вестак аб заселеных цэнтрах тэй тэрыторыі, якая ў політычных адносінах склала Турава-Пінскую краіну. Утварэньне гарадзкіх паселішчаў адносіцца да вельмі раньняга часу. Цэнтрам дрыгвіцкай тэрыторі быў Тураў — вядомы з 980 г. На вышнявінах Прыпяці, пры ўтоцы ў яе Піны, вырас Пінск, аб якім успамінаецца ў 1097 г. Абодва гэтыя гарады кантралявалі гандлёвы шлях, што злучаў Дняпро з прывісьлянскай воднай артэрыяй праз Заходні Буг. На ўсход ад Турава знаходзіўся Мазыр на паўднёвым беразе Прыпяці, вядомы з 1155 г. У куце паміж Прыпяцьцю і Дняпром знаходзіўся гарадок Брагін на р. Брагінцы, вядомы з паловы XII ст. Паўночнымі гарадзкімі цэнтрамі былі Клічэск і Случэск (Слуцк). Першы ўспамінаецца ў летапісе пад 1127 г., а другі пад 1116 г. Дрыгвіцкая калянізацыя на захадзе стыкнулася з валынскай калянізацыяй, а на паўночным захадзе сваёй тэрыторыі пранікла і на ўласна літоўскую землю.

Калянізацыя верхне-дняпроўсніх крывічоў. Дняпроўскія крывічы калянізавалі занятую фінскімі пляменьнямі тэрыторыю. Цэнтрам крывіцкіх грамадзкіх паселішчаў быў Смаленск, раскінуты на вялікім гандлёвым шляху, што цягнецца з краіны вазёр у сярэдняе і ніжняе Падняпроўе, адтуль у Грэцыю. Другі гандлёвы шлях праходзіў з верхняга Падзьвіньня ў Паваложжа, і Смаленск стаў перадавальным пунктам для збы-