Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гаспадарскіх зямель. Уласьнікі, нездаволеныя адменай, мелі права падаваць гаспадару жалабы на чыннасьць яго ураднікаў. Дворнай гаспадаркай кіраваў дзяржаўца пад сваёй адказнасьцю. Дворная зямля абраблялася працаю цяглых сялян, абавязаных працаваць на гаспадарскім двары два дні на тыдзень. Рэшта сялян былі пасаджаны “на осаде”. Челядзь нявольная была пераведзена ў катэгорыю агароднікаў. Павіннасьці цяглых сялян, апрача адбываньня паншчыны, замыкаліся ў выплаце чыншу, у залежнасьці ад якасьці зямлі й валокі, і натуральных падаткаў — у выглядзе кур, гусей, яек, стацый, а гэтак сама сена і аўса. Усе гэтыя натуральныя падаткі маглі быць пераведзены на грошы. Апрача гэтага цяглыя людзі выходзілі на талаку чатыры разы “з чым укажут”. Асадныя сяляне выплачвалі чынш, дробны даход, талаку, гвалт, авёс, сена, асаду; пры гэтым пры вызначэньні паасобных відаў падаткаў прымалася пад увагу якасьць зямлі. Валочная сыстэма зьністожыла апошнія рэшткі валасной організацыі. Яня паставіла сельскае насяленьне ў беспасярэднія адносіны да дворнае адміністрацыі. Гаспадарскія дзяржавы дзяліліся на войтаўствы, у склад якіх уваходзіла пэўная колькасьць валок. Войт назначаўся рэвізорам. На яго абавязку знаходзіўся кантроль над сельскім насяленьнем па адбываньню прыналежных ім павіннасьцей, а гэтак сама беспасярэдняе выкананьне гаспадарчых распараджэньняў ураду. Апрача асаднага і цяглага сялянства ў кожнай дзяржаве была вышэйшая катэгорыя насяленьня – рамесьнікі, прамыслоўцы, асобы, адбываўшыя пры дварэ якую-колечы службу. Гэтыя рабочыя элемэнты былі пасаджаны на землю. Звычайныя, цяглыя і асадныя людзі сядзелі на аднэй валоцы. Вышэйшая катэгорыя насяленьня — найчасьцей на дзьвёх, свабодных ад усялякіх падаткаў. Калі валокі заставаліся неразобраныя, то яны раздаваліся сялянам, якія ў залежнасьці ад становішча сваёй сямейнай рабочай сілы маглі несьці гаспадарку на дзьвёх валоках. Аграрная рэформа зачапіла толькі заходнія краіны, ня толькі воласьці, але й гарады, як з магдэбурскім правам, так і без яго.

Вынікі рэформы. Аграрная рэформа дала магчымасьць выясьніць данасьць зямельнага фонду, які знаходзіўся ў распараджэньні гаспадара. Правільная пастаноўка гаспадаркі павінна была даць гаспадару патрэбныя грошы і звольніць дзяржаву ад залежнасьці ад шляхты. Гэтае вызваленьне павінна было ўмацаваць вялікакняскую ўладу і аслабіць соцыяльны фэодалізм. Аграрная рэформа мела на ўвазе утварыць індывідуальнае сялянскае землеўладаньне і гаспадарку. Але рэформа ня зьністожыла колектыўных гаспадарак: на аднэй і тэй-жа валоцы сядзелі групы асоб, зьвязаныя паміж сабою сваяцкімі адносінамі. У іх складзе бывалі і староньнія людзі, індывідуалізацыя гаспадаркі не дасягнула сваіх мэтаў. Старыя сямейныя організацыі не маглі быць адразу зьністожаны. Ня гледзячы на гэта, вялікаму князю не ўдалося ўтрымаць у ўладаньні дзяржавы вялікякняскія домэны. Жыгімонт-Аўгуст і яго наступнікі былі прымушаны раздаваць землі за службу. Гэта аслабляла сілы дзяржавы і ўмацоўвала соцыяльна-політычнае значэньне шляхты. Фэодалізм ня быў зьністожаны.

Усходнія краіны. Аграрная рэформа не закранула ўсходніх краін. Для гэтага ў Прыдняпроўі і Прыдзьвіньні ня было адпаведных об’ектыўных умоваў. Непаразуменьні паміж адміністрацыяй і валасным насяленьнем прымусілі ўрад, не закранаючы істотных форм землеўладаньня і землекарыстаньня, прыступіць да вызначэньня падаткаў і павіннасьцей. Часьць зямлі, што знаходзілася ва ўладаньні “до волі і ласкі господарской“ звычайна адбіралася на гаспадара.

Лесная гаспадарка ў XVI ст. Для загранічнага гандлю ў другой палове XVI ст . лес меў першараднае значэньне. А тымчасам лесная гаспадарка вялася без усялякага пляну. Сяляне і прыватныя земляўласьнікі ўваходзілі ў гаспадарскія пушчы і займаліся іх эксплёатацыяй,