Старонка:Пісаравы імяніны (1927).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзяк. Добрага званара не саб‘еш з панталыку.

Сядзелец. Ага! Прыпомніў, — дай божа, каб пісарава здароўе, плавала як курыца па вадзе.

Усе (рагочуць).

Сядзелец. Памыліўся, памыліўся, як гусь па вадзе, а шчасьце круцілася, як кола ў мныне. Урра.

Жонка сядзел. Дурны, дурны і дурны.

Дзяк. Дык за здароўе тых курэй, што плаваюць па вадзе (агульны рогат).

Фэльчар (устаючы). Што варта было бы наша жыцьцё, каб ня вызначыць калі такіх дзён, як гэты. Рваць людзям зубы, пхаць рыцыну, ня ёсьць уздавальненьне душы. Душа чалавека ўздаволена тады, калі ні рыцынай, ні зубамі не дакучаюць ёй. Бывае сьпіш і бачыш сон, што ўжо ня фэльчар і ўсе лекі перад вачыма не стаяць; хворыя паздаравелі, незьлячымыя паўміралі, быццам нанова жыць пачаў. Вось мне здаецца, я сплю, і ні аднэй хворай клячы няма перада мной.

ЗЬЯВА XIII-я
Уваходзіць Мар‘я з хворым

Мар‘я (да фэльчара). Панок мілы, палячыце зуб хвораму, качаецца па бальніцы, аж толькі пошчак разьлягаецца.