Старонка:Пісаравы імяніны (1927).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзяк. Слухай дружа: сеў я за стол, а мне здаецца, што дзесь у палісадніку, — падабраў нішто.

Пісар. Стараўся для дарагіх гасьцей.

Дзяк. Ну, а дзе-ж гаспадынька?

Пісар. А зараз выйдзе.

Дзяк (да фэльчара). Ну, як ваша мосьць жывіцё?

Фэльчар. Як шынкар пры шляху — ніхто ня мінае, так і ў мяне, едзе чалавек шляхам і ня мысьліць аб хваробе, а як глянуў на бальніцу, зараз каня пад пярэплаць — хваробу нашчупаў.

Дзяк. У кожнага сваё, да цябе людзі ідуць за рыцынай, а да мяне людзей нясуць за пашпартам на той сьвет.

Лупадзёр. А да нас ідуць, каб са сводам законаў азнаёміцца.

Абібок. І з высядной нашай.

Дзяк. А ў вас разрушыцель цьмы, што чуваць?

Вучыцель. Прасьвета, прасьвета і прасьвета.

Дзяк. Благословен тот, хто із не зрячего, зрячего творит.

ЗЬЯВА IX-я
Выходзіць з бакоўкі жонка пісара

Жонка. О! я разумею, па трохі зьбіраюцца!..