Старонка:Пісаравы імяніны (1927).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тым сьвеце рай, а сам як захварэў, то ўсё багацьця пралячыў, а на той сьвет не пайшоў, тут застаўся. А яму-ж браткі мае блізка сто гадоў, самая пара ў раёк пайсьці, аб якім так міла штодня ўспамінае.

Вучыцель. Лжэць стары.

Фэльчар. І я кажу (дастаў табакерку). Калі ласка спрабуйце, з крышталам і парфумай, фабрычная марка „Воўк“.

Вучыцель. О, як-жа длубае ў носе.

Пісар. Бо малады твой нос.

Фэльчар. І я кажу, пажыві ды на смаках спазнайся. Бывае ў непагоду пазаткае прадушыны, то хоць гармату вязі. Зараз шавыль, шавыль у кішэнь, бярэш у рукі табакеркер… ды калі чхнеш (чхнуў) то, здаецца, у рай трапіў: па носе нейкім халадком пацягне, на вочы сьлёзкі набягуць, а жылкі так дробна затрасуцца, як быццам у мароз гарэлкі чарку паднясуць.

Пісар. А цана якая?

Фэльчар. Восем капеек вагон, і самому таптаць трэба.

ЗЬЯВА VII-я
Уваходзяць Абібок і Лупадзёр вураднікі, з гарцам гарэлкі

Пісар. Прадстаўнікі ўлады, слупы гасударства расійскага…