Старонка:Пятуховіч Купала Колас.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Як пайдуць гуляць,
Расхахолюцца,
Задрыжаць усе,
Уся аколіца.

Ні прайці нідзе,
Ні праехаці;
Б'юць паклоны ім
Людзі нехаця.

Сіла-воля іx
Не ўнімаецца,
Гонар-слава іx
Разрастаецца.

Побач з падробкамі пад стыль старой беларускай песьні, мы сустракаем у Янкі Купалы насьледаваньне і дрындушкам, гэтым народным песьням новай фармацыі. Напрыклад:

1) Плыве рэчачка далінкай,
Рыбак шмат у ёй.
Пакахай мяне дзяўчынка,
Як рыбкі ручэй!
Без вадзіцы-бы ніколі
Рыбкі не жылі;
Без каханьня, шчасьця, долі
Няма на зямлі. (42)
2) Бяжыць шыбка ручаінка
Па жвіровым дне;
Жыве ў вёсацце дзяўчынка,
Ўпадобнае мне.
У ручаінцэ днём і ночай
Вадзіца бурліць;
У дзяўчынкі гараць вочы,
Кроу кіпіць, кіпіць. (43)

Аналіз матываў і фармальных прыёмаў у зборніку „Гусьляр" паказвае бясспрэчную паступовасьць яго на творчым шляху. У параўнаньні з "Жалейкай" у „Гусьляры" заўважваецца больш шырокі дыапазон творчасьці і больш разнастайныя фармальныя прыёмы. Некалькі іншай робіцца тут і эмоцыянальная афарбоўка, заўважваецца, побач з настроямі смутку, і больш бадзёры настрой; мацнее творчая самасьвядомасьць поэты, вырастаюць яго магутныя скрыдлы. Гэта ўжо не верабейка, які скромна чырыкае з-пад Гайны, гэта зоркавокі сокал, песьні якога―вецер і сіла. І мы бачым, як па меры вызваленьня ад стану маральнай дэпрэсыі, робяцца больш размаітымі і фармальныя прыёмы яго творчасьці: фантазія поэты робіцца больш багатай, узьнікае трапная мэтафарычнасьць стылю, зьяўляюцца адмоўныя параўнаньні, стылізацыя і г. д.

Узятыя ў цэлым зборнікі "Жалейка“ і „Гусьляр", гэтыя вытокі творчасьці беларускага песьняра, выяўляюць нам істотныя адзнакі яго музы. Янка Купала прадстае перад намі тут у дваістым пляне: з аднаго бока, гэта народны трыбун, які абуджае соцыяльную і нацыянальную сьвядомасьць роднага народу і, з другога боку, гэта тонкі мастак душэўных дысанансаў і разнастайных суб'ектыўных перажываньняў; у творчасьці Янкі Купалы ўжо ў першых яго зборніках, такім чынам, выяўляюцца дзьве плыні―грамадзкая і індывідуалістычная. Гэтыя дзьве плыні маюць сваёй крыніцай політычна-соцыяльную