Старонка:Пялёсткі (1926).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
∗     ∗

Эх ты, поле, шырокае поле
Звоніць песьняй вясновых надзей,
Маё сэрца пад ветры прывольля
Парываецца з палкіх грудзей.

Зноў лясы, сенажаці й дубровы!
Так, здаецца, пусьціўся-бы ў скок.
Тут калісьці пад сонцам вясновым
Расквітала жыцьцё васільком.

Тут калісьці дзяўчаты і нівы
Мае грудзі паілі агнём.
І ня знаў я, што ў травах тужлівых
Ёсьць і хмель, ёсьць разгул і віно!

А цяпер ўсё так проста, ўсё ясна,
Толькі сілы ранейшай няма.
І дзяўчаты з гадамі пагасьлі,
Як пад восень жыцьцёвы размах.