|
паны мужыцкіх сьлёз не забяруць! („Варта“ №1, 1918 г.) |
Праўда, тут яшчэ чуюцца адгал0скі шляхоцкага сьветагляду, — дык гэта толькі далёкія адгалоскі. Сыракомля ўжо чуе моц народных мас, верыць у гэту моц і жадае для народу месца, якое яму і ў радзе і ў вайне паправу прыналежыць. Задоўга да скасаваньня прыгону — ў 1848 грдзе — Сыракомля прарочыць, што ўжо йдзе той час, калі „паны мужыцкіх сьлёз не забяруць“. І тады — ён верыць — настане агульнае шчасьце.
Яшчэ далей ідзе: Костусь Каліноўскі, гэты незабыты мучанік „праўду народную“, аддаўшы за яе сваё маладое жыцьцё. Каліноўскі, вядомы пад псеўданімам „Яська гаспадар з-пад. Вільні“, першы тутэйшы дзеяч, праняўшыся ідэолёгіяй Гэрцэна, першы ініцыятар беларускае народнае школы[1], прынімаеўчасьце ў польскім паўстаньні 1863 году, але разам з тым уносіць яго новы элемэнт — элемэнт шчыра дэмакратычны
- ↑ Гл. «Homan» № 1, 1916 г.