Песьняра паны і начальства загубілі. Але думкі, якія ён выяўляў у сваіх вершах, не маглі загінуць. І яны далей жылі дзесь падысподам, захованыя на самым дне душы мужыцкай, і мо‘ ня раз яшчэ выяўляліся ў вершах сярмяжных поэтаў, аб якіх мы ня можам нічога ведаць. Іскра, якая будзіла народ і кіравала да шуканьня свае загубленае „праўды“, якая на мамэнт заясьнела ў Паўлюку Бахрыме, ня тухне ў найняжэйшыя часы.
Пачынаюць разумець гэта і тыя з паноў, якія бліжэй стаяць да народу, да вёскі, якій адчуваюць тое, што думае народ. І вядомы «лірнік» вясковы», Сыракомля, ў адзіным дайшоўшым да нас яго беларускім вершу, зрываючы ўсялякую сувязь з патрыярхальна-ідылічным тонам сучасных яму шляхоцкіх романтыкаў, ўдарае ў новы тон: тон прымірэньня вёскі з дваром на новых асновах, як роўны з роўным. Верш гэты так сама мала вядомы ў цэласьці. У ім Сыракомля гэтак адклікаецца на рэвалюцыйны рух у Эаходняй Эўропе ў 1848 годзе:
|
Добрыя весьці. Заходзіць сонца пагодняга лета |