Перайсці да зместу

Старонка:Пунсовае раньне (1926).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Клумнага дню
Вартаўнік —
Сонца агністае,
На расстаньні з ім:
Цалавалася.

І закрыўшыся хустачкай
З берагамі яскравымі —
Хмаркай сіня-шэраю:
Горка плакала…

Дыямэнтамі-сьлязьмі
Заліваючыся —
Лес званлівы аблівала
Бляскам залатым.

І праводзячы лавіла
Поглядам лупатым
Уцякаючы ў далі
Дзень гарлаты.

Клумнага дню
Вартаўнік —
Сонца агністае
Зьлезла адпачыць,
Каб назаўтра з большай сілай.
Жыцьцё завіхрыць…