Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але Джон Кэнці прадаўжаў моцна трымаць за руку прынца. Сэрца хлопчыка радасна закалацілася ў надзеі на збавенне. Праціскаючыся скрозь натоўп, Кэнці моцна штурхануў нейкага дужага п’янага лодачніка, і той сваёй велізарнай ручышчай схапіў яго за плячо.

А прынц ходу!..

— Куды ты гэтак спяшаешся, прыяцель? Навошта пэцкаеш сваю душу нейкімі нікчэмнымі справамі, калі для ўсіх добрых людзей і вернападданых яго вялікасці — свята?

— Не совайся ў чужыя справы, — груба адказаў Кэнці. — Убяры руку і дай мне прайсці.

— Не, брат, калі так, то мы цябе не прапусцім, пакуль ты не вып’еш за здароўе прынца Уэльскага. Гэта ўжо я табе кажу: не прапусцім, — сказаў лодачнік, рашуча замінаючы яму дарогу.

— Тады давайце чашу, ды хутчэй, хутчэй!

Тым часам гэтай сцэнай зацікавіліся другія гулякі.

— «Чашу дружбы»! «Чашу дружбы»! — закрычаў натоўп. —

58