Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хоць тысячу разоў вар’ят, усё-ж ён прынц Уэльскі, і я, кароль, дам гэтаму публічнае пацвярджэнне. Сёння-ж ён будзе зацверджаны ў сваім каралеўскім сане з усімі фармальнасцямі і старадаўнімі звычаямі. Загадваю вам зараз-жа прыступіць да справы, мілорд Гертфорд!

Адзін з лордаў схіліў калена перад каралём і сказаў:

— Вашай каралёўскай вялікасці вядома, што наследны гоф-маршал Англіі пасаджан у Тауэр. Не можа зняволены…

— Замаўчы! Не абражай майго слуху ненавісным імем. Няўжо гэты чалавек будзе жыць вечна і вечна стаяць перашкодай для маіх жаданняў? Няўжо-ж прынцу аставацца незацверджаным у сваім сане толькі таму, што ў Англіі няма маршала, не замешанага ў здрадзе, годнага ўвесці яго ў гэты сан? Не, клянуся ўсемагутным богам! Папярэдзь мой парламент, каб ён вынес смяротны прыгавар Норфольку раней, чым узойдзе сонца: а то ён сурова паплоціцца[1]!

— Каралеўская воля — закон! — сказаў лорд Гертфорд і, устаўшы, вярнуўся на ранейшае месца.

Гнеў мала-па-малу знік з твара караля.

— Пацалуй мяне, мой прынц! — сказаў ён. — Вось так. Чаго-ж ты баішся? Я-ж твой бацька, я люблю цябе…

— Ты добры да мяне, нявартага, о магутны і міласэрны гасудар; гэта сапраўды так… Але… але мяне засмучае думка аб тым, хто павінен памерці дзеля…

— А, гэта падобна на цябе, гэта падобна на цябе! Я ведаў, што сэрца ў цябе асталося ранейшае, хоць розум твой і пашкоджаны; у цябе заўсёды было добрае сэрца. Але гэты герцаг стаіць паміж табою і тою пашанай, якую табе належыць атрымаць. Я назначу на яго месца другога, хто не запляміць свайго высокага сана здрадай. Супакойся, мой добры прынц, не турбуй дарэмна сваёй беднай галавы гэтай справай…

— Але я паскору яго смерць, мой валадар? Колькі мог-бы ён пражыць яшчэ, каб не я?

— Не думай аб ім, мой прынц! Ён няварты таго. Пацалуй мяне яшчэ раз і вярніся да сваіх гульняў і пацех! Мая хвароба


  1. Кароль у гэты час дажываў ужо апошнія дні. Баючыся, што Норфольк выслізне ад яго, ён выказаў палаце абшчын жаданне, каб яна паскорыла прыгавар. Повадам паслужыла каралю тое, што Норфольк займаў пасаду обер-гофмаршала, і неабходна было назначыць на яго месца другога для прадстаячай цэрамоніі ўзвядзення прынца Уэльскага ў каралеўскі сан. (Юм, Гісторыя Англіі, т. III, стар. 307.)

31