Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хутка па карыдорах пранеслася пчалінае гудзенне:

— Прынц! Глядзіце, прынц ідзе!

Бедны Том ціха ішоў міма нізка кланяючыхся прыдворных, стараючыся адказваць ім такімі-ж самымі паклонамі і пазіраючы навакол пакорнымі і збянтэжанымі вачыма. Па баках яго ішлі

Ён упаў на калені.

два вяльможы, падтрымліваючы яго пад рукі, каб надаць цвёрдасць яго хадзе. Ззаду ішлі прыдворныя ўрачы і некалькі лакеяў.

Хутка Том апынуўся ў багата абсталяваным пакоі і пачуў, як дзверы зачыніліся. Прышоўшыя з ім сталі поўкругам. Перад імі ляжаў на канапе вельмі грамоздкі, вельмі тоўсты мужчына з шырокім, абрузглым тварам і суровым позіркам. Вялізная галава яго была зусім сівая; бакенбарды па баках твара былі таксама сівыя. Плацце на ім было з багатага матэрыялу, але паношанае і месцамі крыху пацёртае. Ногі ў яго былі апухлыя; адна з іх была забінтаваная і ляжала на падушцы. У пакоі панавала цішыня,

26