Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/207

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лорд-пратэктар даў загад:

— Раздзеньце гэтага маленькага нягодніка і кіньце яго ў Тауэр!

Але кароль, сапраўдны, новы кароль, заявіў:

— Не дазволю! Толькі дзякуючы яму я атрымаў назад сваю карону, — не дазволю чапаць і крыўдзіць яго! А ты, даражэнькі дзядзя, ты, мілорд-пратэктар, няўжо ты не адчуваеш ніякай удзячнасці да гэтага беднага хлопчыка? Ён-жа, як я чуў, зрабіў цябе герцагам, — пратэктар пачырванеў, — але ён, аказваецца,

… лушчыў ёю арэхі…

не быў сапраўдным каралём — значыць, чаго варты твой гучны тытул?Заўтра ты праз яго будзеш хадайнічаць перада мной аб зацверджанні цябе ў гэтым сане, іначай табе прыдзецца развітацца з тваім герцагствам, і ты зноў астанешся простым графам.

Пасля такой адповедзі яго светласць герцаг Самерсецкі палічыў за лепшае часова адыйсці ўбок. Кароль павярнуўся да Тома і ласкава сказаў:

— Мой бедны хлопчык, як ты мог успомніць, куды я схаваў пячатку, калі я і сам не мог успомніць?

— Ах, гасудар, гэта было няцяжка, бо я не раз ужываў яе.

— Ужываў… і не мог сказаць, дзе яна знаходзіцца?

— Ды я-ж не ведаў, што яны яе шукаюць. Яны мне не казалі, якая яна, ваша вялікасць!

— Што-ж ты з ёю рабіў?

Шчокі Тома густа пачырванелі; ён апусціў вочы і маўчаў.

— Кажы, добры хлопчык, не бойся! — супакоіў яго кароль. — Што-ж ты рабіў з вялікай дзяржаўнай пячаткай Англіі?