Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

да такой вышыні, што ў спевах прынялі ўдзел усе і паўтарылі песню з самага пачатку, напаўняючы гумно такімі аглушальнымі гнусавымі гукамі, што нават бэлькі задрыжалі.

Затым пайшла гутарка, але ўжо не на зладзейскай мове, на якой спявалі песню, — зладзейская мова ўжываецца толькі тады, калі ёсць небяспека, што падслухоўваюць варожыя вушы. З гутаркі высветлілася, што Джон «Гобс» не быў тут навічком, а і раней вадзіўся з гэтай бандай. Патрабавалі, каб ён расказаў, што з ім было за апошні час, і, калі ён сказаў, што «выпадкова» забіў чалавека, усе былі задаволены; калі-ж ён дадаў, што забіты — поп, усе пачалі дружна апладыраваць і прымусілі яго выпіць з кожным па чарзе. Старыя знаёмыя радасна віталі яго, новыя ганарыліся магчымасцю паціснуць яму руку. Яго спыталі, дзе ён прападаў столькі месяцаў. Ён адказаў:

— У Лондане лепш, як у правінцыі, і спакайней, асабліва за апошнія гады, калі законы сталі такія суровыя і іх так старанна рыконваюць. Каб не гэта забойства, я астаўся-б у Лондане. Я хацеў назаўсёды астацца ў Лондане і не збіраўся зноў бадзяцца па вёсках, але з-за гэтага забойства ўсё пайшло інакш.

Ён спытаў, колькі цяпер чалавек у бандзе. Атаман адказаў:

— Дваццаць пяць аўчын, варштатаў, напілкаў, кулакоў, карзіншчыкаў, ды яшчэ старыя і дзеўкі[1]. Большасць тут. Рэшта пайшлі на ўсход, па зімняй дарозе; на золаку і мы пойдзем за імі.

— У гэтай чэснай кампаніі я не бачу Вэна. Дзе ён?

— Небарака цяпер у пекле і жывіцца там серай, якая надта гарачая для яго спешчанага густу. Ён быў забіты ў бойцы гэтым летам.

— Сумна мне гэта чуць. Вэн быў дзелавы хлапец і храбры:

— Гэта праўда! Чорная Бэс, яго прыяцелька, усё яшчэ з намі, але толькі зараз яе няма, — пайшла на ўсход валацужыць, прыгожая дзяўчына, прыстойная і благародных паводзін: ніхто не бачыў яе п’янай больш чатырох разоў на тыдзень.

— Яна заўсёды трымала сябе строга, — я памятаю, — добрая дзяўчына, вартая ўсякай пахвалы. Маці яе была куды больш распушчаная і не ўмела сябе стрымліваць. Нязносная баба і злюшчая, але-ж затое разумная надзвычайна.

— Праз розум яна і прапала. Яна была такой добрай вараж-

  1. Зладзейскія словы, якія азначаюць розныя катэгорыі злодзеяў, жабракоў і брадзяг.