— 16 —
ныя лады, й даволі гучна. Усе яны былі апранены аднолькава, паводлуг моды, якая ў той час пераважала сярод слугаў ды падмайстроў: у кожнага на галоўцы была шапачка велічыні са сподачак, якая не выдзялялася ні далікатнасьцю, ні практычнасьцю, з прычыны недахвату ў разьмеры сваім; з-пад яе валасы йшлі нерасчэсанымі, да паловы лоба, дзе роўна падстрыгаліся паўколам; шыю абнімаў гэткі самы каўнер, як у асобаў духоўнага стану; пасьля сіні каптанік, шчыльна аблягаўшы фігуру й даходзіўшы да кален і ніжэй, шырокія рукавы, шырокі чырвоны пояс, ясна-жоўтыя панчошкі, перацягненыя падвязкамі вышэй калена, і, нарэшце, мелкія башмачкі з вялікімі мэталічнымі спражкамі. Агулам касьцюм гэты быў досіць нехарозным.
Хлопчыкі пакінулі гульні і стоўпіліся вакола прынца.
— Дзеці, — загаварыў ён з прыроджанай дастойнасьцю, — скажэце вашаму начальніку, што прынц Адварды Уэльскі хоча з ім гаварыць.
— Слухай, жабрачок, ужо-ж ці не пасланец ты яго высокасьці?
Твар прынца загарэўся гневам, рука яго машынальна спусьцілася да боку, — але меча ня было. Разьлёгся рогат.
— Заўважыў ты? — сказаў адзін хлопчык. — Ён падумаў, што ў яго шпага… Як відаць, дык сам ён і ёсьць прынц.
Гэта выклікала яшчэ большы сьмех. Бедны Адварды горда выстраіўся і загаварыў:
Я прынц; нягожа вам, што корміцеся праз міласьць бацькі майго, гэтак абходзіцца са мною.
Заява гэтая, як сьведчыў гучны сьмех, паказалася вельмі забаўнаю.
Хлопец, загаварыўшы першым, закрычаў сваім таварышом: