Перайсці да зместу

Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На сходах дома, дзе ён кватараваў часьцяком чуваць былі праклёны нездаволеных крэдытораў. Да сябе на кватэру ён вадзіў дзевак з вуліцы, а хоць пасылаў па іх свайго дзяншчыка. Ён з ахвотай гуляў у „фэрбе“[1], і былі не пазбаўленыя пэўнае рацыі падазрэньні, што гуляе ён нячыста, але ніхто ня здолеў злавіць яго на тым, што ў шырокім рукаве ў яго вайсковай сутане прыхаваны туз. У афіцэрскім кампаністве яго звалі „сьвятым айцом“. Да казаньня ён не рыхтаваўся і гэтым розьніўся ад свайго папярэдніка, які перад ім наведваў гарнізонную турму. У яго папярэдніка ў галаве цьвёрда засела было ўяўленьне, што каманду, якая сядзіць у дыспыплінарным батальёне, можна выправіць казаньнямі. Гэты паважаны ксёндз пабожна ўзьнімаў вочы ўгару і гаварыў арыштантам аб неабходнасьці рэформ сярод простытутак, аб забесьпячэньні незамужак-матак і аб выхаваньні байструкоў. Яго казаньні былі чыста абстрактнага характару і ня краталі інтарэсаў бягучага моманту, ці, па-просту сказаць, былі нудныя.

Казаньні фэльдкурата Отто Каца, наадварот, весялілі ўсіх чыста.

Шаснаццатае аддзяленьне прывялі ў царкву ў адных сподніках, бо дазволіць ім надзець порткі ня важыліся, каб хто-небудзь з іх ня ўцёк. Гэта быў урачысты момант. Іх, дваццаць анёлкаў у белых сподніках, паставілі пад самай катэдрай казальніка. Іншыя з іх, якім дарогай пашанцавала, жвалі знойдзеныя недакуркі, бо з прычыны адсутнасьці кішэняў ня было куды іх схаваць. Навокал іх стаяла рэшта арыштантаў гарнізоннай турмы і дзівавала на дваццацера споднікаў.

На катэдру, бразгаючы шпорамі, узьлез фэльдкурат.

— Зважай! — пакамандваў ён. — На малітву! Пераказваць усё за мной, што я буду гаварыць! Гэй, ты там, адзаду, не смаркай, сукін сын, у жменю, ты знаходзішся ў храме божым, а то загадаю пасадзіць цябе ў карцар! Мабыць пазабываліся ўжо, абармоты, „Ойча наш“? Ну-тку, паспрабуем... Так я і ведаў, што ня выйдзе нічога. Дзе там ужо „Ойча наш“. Вам адно-б

  1. Азардовая гульня ў карты.