Перайсці да зместу

Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/180

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стом і расьпінае ноздры, як буяны жарабок, якога вядуць да кабылы.

На Малой Стране ля палацовых сходаў прытулілася невялічкая піўніца. Аднаго вечару ў гэтай піўніцы ў заднім кутку ў поўзмроку сядзелі двое: салдат і цывільны. Нахіліўшыся адзін да аднаго, яны таемна шапталіся. У абодвых быў выгляд змоўнікаў з пары вэнэцыянскай рэспублікі.

— Штодня а восьмай гадзіне ўраньні, — казаў цывільны салдату, — чалядніца водзіць яго на сквэр, на рагу Гаўлічковага пляцу. Але кусаецца, сьцерва! І паглядзець не дае.

І нахіліўшыся яшчэ бліжэй да салдата, цывільны зашаптаў яму на вуха:

— Нават паляўнічых кілбасак не жарэ.

— А смажаныя?

— І смажаных не жарэ.

Абодва плюнулі.

— Дык што-ж гэтая сьцерва жарэ?

— А бог яе ведае, што! Бываюць такія сьпеставаныя ды здураныя, што твой арцыбіскуп.

Салдат і цывільны стукнуліся чаркамі, і цывільны зноў зашаптаў:

— Неяк раз адзін шпіц, які мне, як дыхнуць, быў патрабен для псярні ў Клімоўцы, таксама ніяк не хацеў браць у мяне кілбасу. Хадзіў я за ім тры дні, нарэшце ня вытрымаў і проста запытаў у гаспадыні, якая вадзіла яго, што, уласна, гэты шпіц жарэ. Надта ўжо ён прыгожы. Гаспадыні гэта было да ўпадобы, і яна сказала, што шпіц найбольш любіць біткі. Купіў я яму шніцэль, бяз костачкі. Маслам, думаю, кашы не папсуеш. А шпіц, сьцерва, разумееш, на шніцэль нават і ня зірнуў, бо мяса было цялячае, а ён, бач, апроч сьвініны нічога не прызнаваў. Мусіў купіць сьвіны біток. Даў я яму біток панюхаць, а сам бегчы. Сабака за мной. Гаспадыня як заскаголіць: „Пунцік! Пунцік!“ Дзе там твой Пунцік! Пунцік ляцеў за бітком аж да рогу, а там я ўзьдзеў яму ланцуг на шыю, і ўжо назаўтрага сабака быў на псярні. На грудзёх у яго былі дзьве белыя плямы, дык я іх вычарніў, ніхто-б не пазнаў… Але іншыя сабакі (а іх было ці мала) ішлі добра на кілбасу з ка-