Перайсці да зместу

Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нагадвала калматага пінчара. У рэсторане, дзе яго арыштавалі, ён не сказаў ніводнага слова, нават ня чытаў газэт пра забойства Фэрдынанда, ён сядзеў ля стала адзін адным, як раптам да яго падышоў нейкі пан, сеў насупраць яго і ўраз запытаў

— Чыталі?

— Нічога я ня чытаў.

— Чулі?

— Нічога я ня чуў.

— А ведаеце, аб чым справа?

— Ня ведаю. Мне да гэтага няма ніякага клопату.

— Усё-ткі гэта павінна-б было вас цікавіць.

— Ня ведаю, што там для мяне надта цікавае, Я скуру цыгару, вып‘ю некалькі кухляў піва і павячэраю. А газэт ня чытаю. Газэты брэшуць. Навошта я маю псаваць сабе нэрвы?

— Вас ня цікавіць нават гэтае забойства ў Сараеве?

— Мяне ніякія забойствы ня цікавяць. Усёроўна, ці адбылося яно ў Празе, ці ў Сараеве, ці ў Лёндане. На гэта ёсьць адпаведныя ўстановы, суды і крымінальны вышук. Калі дзе-небудзь каго-небудзь забілі, дык так яму і трэба. Ня будзь гэткі ёлуп і разява ды не дазваляй сябе забіваць.

Гэта былі яго апошнія словы ў той гутарцы. Ад гэтага моманту праз кожныя пяць хвілін ён голасна параказваў адно:

— Я не вінават, я не вінават.

Гэтыя словы ён крычаў пад варотамі паліцэйскае ўправы. І гэтыя словы ён будзе пераказваць, калі яго прывядуць у крымінальны суд ў Празе. І з гэтымі словамі ён увойдзе ў сваю турэмную камэру.

Выслухаўшы ўсе гэтыя страшныя змоўніцкія гісторыі, Швэйк улічыў за патрэбнае растлумачыць усім усю безнадзейнасьць іхнага становішча.

— У вас ува ўсіх кепская справа, — пачаў ён іх суцяшаць. — Гэта вы глупства кажаце, што вам, усім нам, нічога за гэта ня будзе. Нашто мы трымаем паліцыю, як не на тое, каб яна нас карала за наш даўгі язык? Раз настаў гэткі трывожны час, што падстрэльваюць эрцгэрцагаў, дык няма чаго дзівіцца, што вядуць у паліцыю. Усё гэта робіцца дзеля эфэкту, каб Фэр-