Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэта вельмі зручна, але наўрад ці згадзіліся-б зямныя абжоры і ласуны абедаць так рэдка.

Жыхары месяца растуць проста на дрэвах. Гэтыя дрэвы вельмі прыгожыя, у іх яркапунцовае галлё. На галінках растуць велізарныя арэхі з незвычайна моцнай шкарлупою.

Калі арэхі выспеюць, іх асцярожна здымаюць з дрэваў і кладуць на хаванне ў склеп.

Як толькі цару месяца спатрэбяцца новыя людзі, ён загадвае кінуць гэтыя арэхі ў вар.

Праз гадзіну арэхі лопаюцца, і з іх выскнакваюць зусім гатовыя месячныя людзі. Гэтым людзям не прыходзіцца вучыцца. Яны адразу родзяцца дарослымі і ўжо ведаюць сваё рамяство. З аднаго арэха выскаквае трубачыст, з другога — шарманшчык, з трэцяга — марожаншчык, з чацвертага — салдат, з пятага — повар, з шостага — кравец.

І кожны зараз-жа бярэцца за сваю справу.