Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я паклікаў майго скарахода і паслаў яго ў кітайскую сталіцу. Ён адвязаў гіры, што віселі ў яго на нагах, узяў ліст і ў адзін момант знік з вачэй.

Я вярнуўся ў габінет султана. Чакаючы скарахода, мы асушылі да дна пачатую намі бутэльку.

Прабіла чвэрць на чацвертую, потым палавіну чацвертае, потым тры чвэрці чацвертае, а мой скараход не паказваўся.

Мне стала неяк нядобра, асабліва калі я заўважыў, што султан трымае ў руках званочак, каб пазваніць і паклікаць ката.

— Дазвольце мне выйсці ў сад падыхаць свежым паветрам! — сказаў я султану.

— Калі ласка! — адказаў султан з самай ветлівай усмешкай.

—Але, выходзячы ў сад, я ўбачыў, што за мною па пятах ідуць нейкія людзі, не адступаючы ад мяне ні на шаг.

Гэта былі султанавы каты, якія гатовы былі ў кожную хвіліну накінуцца на мяне і адсекчы маю бедную галаву.

У роспачы я зірнуў на гадзіннік. Без пяці чатыры.

Няўжо мне асталося жыць усяго толькі пяць хвілін? О, гэта надта жахліва! Я паклікаў свайго слугу — таго самага, які чуў, як расце ў полі трава, — і спы-